25-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад»
XXV Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» — міжнародны юбілейны кінафестываль, які праходзіў з 2 па 9 лістапада 2018 года ў Мінску. Канцэпцыя форуму ў 2018 годзе зрабіла акцэнт на паказ фільмаў з краін былога сацыялістычнага лагера. Фарміраванне конкурсных праграм доўжылася да 9 верасня[1].
25-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» | |||
---|---|---|---|
Агульныя звесткі | |||
Дата | з 2 па 9 лістапада 2018 | ||
Месца | Мінск, Беларусь | ||
|
Конкурсная праграмаПравіць
Фільмам адкрыцця кінафестывалю стаў польскі драматычны фільм «Халодная вайна» рэжысёра Паўла Паўлікоўскага[2]. З нагоды адкрыцця юбілейнага «Лістапада» Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў сваё віншаванне гасцям і ўдзельнікам кінафоруму.[3] У кінафестывалі прынялі ўдзел 167 карцін, дырэктарам праграм ігравога кіно фестывалю з’яўляецца Ігар Сукманаў.[4] Цырымонія адкрыцця пройдзе ў кінатэатры «Масква» пад слоганам «Пазнаючы белы свет» з прысвячэннем рэжысёру Кіры Муратавай. Падчас цырымоніі будзе ўручаны прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве». Ганаровымі гасцямі цырымоніі і кінафестывалю стануць актрыса тэатра і кіно Святлана Немаляева і акцёр і рэжысёр з Узбекістана Рустам Сагдулаеў .[5]
Асноўны конкурс ігравога кіноПравіць
РэакцыяПравіць
Прывітанне ўдзельнікам юбілейнага фестывалю ад імя Прэзідэнта Беларусі зачытаў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка:[6]
Ужо чвэрць стагоддзя наш кінафорум прадстаўляе аўдыторыі цікавыя, якасныя і глыбокія фільмы, выконваючы высокую асветную місію і захоўваючы прыхільнасць да сваіх прынцыпаў і традыцый. Узрастаючы з году ў год склад удзельнікаў фестывалю - нагляднае сведчанне яго аўтарытэту сярод прафесіяналаў і аматараў кінамастацтва. |
Зноскі
- ↑ XXV Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» адкрыецца 2 лістапада , Радыё Беларусь (02.08.2018). Праверана 7 лістапада 2018.(недаступная спасылка)
- ↑ 25-ты Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» стартуе стужкай польскага рэжысёра Паўла Паўлікоўскага «Халодная вайна» , Радыё Беларусь (02.11.2018). Праверана 3 лістапада 2018. Архіўная копія . Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2021. Праверана 10 чэрвеня 2022.
- ↑ Віншаванне ўдзельнікам XXV Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» . Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь (2 лістапада 2018 года). Праверана 7 лістапада 2018.
- ↑ На XXV Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад» прадставяць 167 карцін , Звязда (17.10.2018). Праверана 3 лістапада 2018.
- ↑ Сёння адкрыецца 25-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» , Звязда (02.11.2018). Праверана 7 лістапада 2018.
- ↑ Фільм «Халодная вайна» адкрыў «Лістапад-2018» , БелТА (02.11.2018). Праверана 21 снежня 2018.