Святлана Уладзіміраўна Немаляева

Святла́на Уладзіміраўна Немаляева (руск.: Светла́на Влади́мировна Немоля́ева; нар. 18 красавіка 1937, Масква, РСФСР) — савецкая і расійская акрыса тэатра, кіно, тэлебачанні, агучвання і дубляжу; народная артыстка РСФСР (1980). З 1959 года — вядучая актрыса Маскоўскага акадэмічнага тэатра імя Уладзіміра Маякоўскага, лаўрэат нацыянальнай тэатральнай прэміі «Залатая маска» (2013, 2019) і прэміі глядацкіх сімпатый «Зорка тэатрала» (2012, 2014, 2019).

Святлана Уладзіміраўна Немаляева
Род дзейнасці акцёрка, тэатральная актрыса, кінаактрыса
Дата нараджэння 18 красавіка 1937(1937-04-18)[1][2] (87 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Vladimir Nemolyayev[d]
Муж Alexander Lazarev[d]
Дзеці Alexander Lazarev, Jr.[d]
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Пашаны медаль «За працоўную доблесць»
Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР Ганаровая грамата Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Залатая маска
Сайт nemolayeva.narod.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пачала здымацца ў кіно яшчэ ў раннім дзяцінстве. Першую вядомасць атрымала ў 1958 годзе дзякуючы ролі Вольгі Ларынай у мастацкім фільме «Яўген Анегін» (1958). Шырокую вядомасць ёй прынеслі ролі ў кінакарцінах Эльдара Разанава — «Службовы раман» (1977), «Гараж» (1979) і «Нябёсы запаветныя» (1991).

На сцэне тэатра сыграла галоўныя ролі больш чым у 50 спектаклях, у тым ліку Афелія ў «Гамлеце», Маша ў «Іркуцкай гісторыі», Нягіна (у новай пастаноўцы — Домна Панцялееўна) у «Талентах і прыхільніках», Бланш Дзюбуа ў «Трамваі» Жаданне"", Лізавета Цюдар у «Жыве каралева, віват!».

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Světlana Němoljajeva // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.