24-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад»
XXIV Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» прайшоў з 3 па 10 лістапада 2017 года. Пляцоўкамі кінафестывалю сталі кінатэатры «Цэнтральны», «Мір», «Піянер», «Беларусь», Falcon Club Буцік кіно. Цырымоніі адкрыцця і закрыцця прайшлі ў кінатэатры «Масква». Слоган фестываля — «Ісціна, любоў і прыгажосць».
24-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» | |||
---|---|---|---|
Агульныя звесткі | |||
Дата | з 3 па 10 лістапада 2017 | ||
Месца | Мінск, Беларусь | ||
|
На кінафестываль «Лістапад» у 2017 годзе былі заяўлены 164 карцін з 55 краін, 94 з якіх прынялі ўдзел у конкурсах. Фільм адкрыцця фестывалю — «Арытмія» (Расія), фільм закрыцця — «Восеньскі самурай» (Сербія)[1].
Журы
правіць- Юрый Гарулёў ( Беларусь) — Старшыня журы.
- Андрэй Яўгенавіч Загданскі ( ЗША) — Старшыня журы
- Кай С. Пік ( Германія) — Старшыня журы.
- Эдвінас Пукшта ( Літва)
- Бенедэк Флігаўф ( Венгрыя) — Старшыня журы
- Русудан Глурджыдзэ ( Грузія)
- Сяргей Станойкаўскі ( Паўночная Македонія)
- Рыіна Сілдас ( Эстонія)
- Эрэз Перы ( Ізраіль) — Старшыня журы.
- Эўрым Эрсой ( ЗША)
- Раман Дарафееў ( Расія)
- Хон Сан Су ( Рэспубліка Карэя)
- Дзмітрый Махамет ( Беларусь)
- Жанэтэ Ашчука ( Латвія)
- Ганна Замэцка ( Польшча)
- Генадзь Кофман ( Украіна)
- Людміла Саянкова ( Беларусь) — Старшыня журы.
- Магдалена Жаляска ( Аўстрыя)
- Сімона Баўман ( Германія)
- Элізабет Шэперд ( ЗША)
- Марыя Бяршадская ( Беларусь)
- Дзімітр Кабаіванаў ( Балгарыя)
- Бернар Бесерглік ( Францыя)
- Міке Нафс ( Нідэрланды)
- Наталля Агафонава ( Беларусь)
- Альберт Габай ( Ізраіль)