Сяргей Уладзіміравіч Лазніца

Сяргей Уладзіміравіч Лазніца (укр.: Сергій Володимирович Лозниця; нар. 5 верасня 1964(1964-09-05)[1], Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — украінскі рэжысёр дакументальнага і ігравога кіно.

Сяргей Уладзіміравіч Лазніца
Дата нараджэння 5 верасня 1964(1964-09-05)[1] (60 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, мантажор, аператар-пастаноўшчык
Узнагароды

Лаўровая галіна[d] (2000)

IMDb ID 0523665
loznitsa.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

У 1981 годзе паступіў у Кіеўскі політэхнічны інстытут на кафедру прыкладной матэматыкі факультэта сістэм кіравання.

У 1987 годзе скончыў інстытут, абараніў дыплом па спецыяльнасці інжынер-матэматык.

З 1987 па 1991 год працаваў навуковым супрацоўнікам у Інстытуце кібернетыкі. Займаўся распрацоўкай экспертных сістэм, сістэм прыняцця рашэнняў і праблемамі штучнага інтэлекту. Паралельна працаваў перакладчыкам японскай мовы.

У 1991 годзе паступіў ва Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі на аддзяленне рэжысуры ігравога кіно ў майстэрню Наны Джорджадзэ. У 1997 годзе скончыў інстытут.

З 2000 года працаваў на Санкт-Пецярбургскай студыі дакументальных фільмаў рэжысёрам.

У 2001 годзе эміграваў у Германію.

Мастацкія фільмы

правіць

Кароткаметражныя і дакументальныя фільмы

правіць
  • 1996 — Сегодня мы построим дом
  • 1998 — Жизнь, осень
  • 2000 — Полустанок
  • 2001 — Поселение
  • 2002 — Портрет
  • 2003 — Пейзаж
  • 2004 — Фабрика
  • 2005 — Блокада
  • 2006 — Артель
  • 2008 — Представление
  • 2008 — Северный свет
  • 2012 — Чудо святого Антония
  • 2012 — Письмо
  • 2014 — Майдан
  • 2015 — События — аб жнівеньскім путчы 1991 года ў Ленінградзе
  • 2017 — Аустерлиц
  • 2018 — Працэс

Узнагароды

правіць
  • 2001 — Міжнародны кінафестываль у Канах — Першы прыз у конкурсе «Cinéfondation» («Портрет»)[3]
  • 2005 — Міжнародны фестываль фільмаў аб правах чалавека «Сталкер» у Маскве («Блокада»)[4]:
    • Спецыяльны дыплом журы
    • Прыз журы Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў Расіі «Слон» «За прынцыповую навізну працы з хранікальным матэрыялам і дасягненне эфекту „захаванага часу“»
  • 2006 — прэмія «Ника» за найлепшы неігравы фільм («Блокада»)
  • 2015 — гран-пры 9-га міжнароднага фестываля фільмаў аб правах чалавека ў Нюрнбергу (Германія) за дакументальны фільм «Майдан»

Фільм «Счастье моё»

правіць
  • На XXI фэсце «Кінатаўр» (2010 год) фільм атрымаў прыз за найлепшую рэжысуру, а таксама прыз Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў РФ «Белы слон»[5]
  • у ліпені 2010 года на Ерэванскім міжнародным кінафестывалі «Залаты абрыкос» фільм атрымаў 2-гі прыз фестываля ў намінацыі «Найлепшы ігравы фільм»
  • у лістападзе 2010 года фільм атрымаў Гран-пры XVII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»
  • Гран-пры Першага Міжнароднага фестываля маладога кіно «VOICES» у Волагдзе (ліпень 2010)
  • Гран-пры і прыз ФІПРЭССІ 40-га фестываля «Молодость» у Кіеве (кастрычнік 2010)
  • «Белы слон», Прэмія Расійскай гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў за найлепшы дэбют (снежань 2010)
  • Гран-пры міжнароднага кінафестывалю ў Таліне (снежань 2010)
  • Прыз за найлепшы сцэнарый кінафестывалю «Киношок» у Анапе (верасень 2010)
  • Гран-пры міжнароднага кінафестывалю ў Лагове (ліпень 2011)
  • Гран-пры міжнароднага кінафестывалю ў Лодзі (лістапад 2011)

Фільм «В Тумане»

правіць
  • Прэмія Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы ФІПРЭСІ ў Канах[6]
  • Гран-Пры Шостага міжнароднага кінафестывалю «Зеркало» ім. А. Таркоўскага (май 2012)[7]

Крыніцы

правіць
  1. а б Sergei Loznitsa // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  3. Лозница Сергей Владимирович(недаступная спасылка). Энциклопедия отечественного кино. Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2014. Праверана 6 лістапада 2014.
  4. Итоги фестиваля «Сталкер»-2005(недаступная спасылка). Официальный сайт фестиваля «Сталкер». Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2012. Праверана 6 лістапада 2014.
  5. Лауреаты XXI открытого российского кинофестиваля «Кинотавр» Архівавана 16 чэрвеня 2010.
  6. Cannes 2012 Архівавана 15 чэрвеня 2012.
  7. Международный кинофестиваль «Зеркало» // VI кинофестиваль // Призёры кинофестиваля Архівавана 2 ліпеня 2012.

Спасылкі

правіць