Маларыцкая раўніна

Маларыцкая раўніна — геамарфалагічны раён на крайнім паўднёвым захадзе Беларусі, на мяжы з Украінай, належыць да Валынскага Палесся. Водна-ледавіовая раўнина з канцова-марэннмі ўтварэннямі выцягнута ў субшыротным напрамку на 35 км пры шырыні 20 км. Мяжуе з Брэсцкай нізінай на поўначы, Верхняпрыпяцкай нізінай на поўдні і ўсходзе, абмежавана далінй Буга на захадзе.

Маларыцкая раўніна
Каардынаты: 51°47′50″ пн. ш. 24°04′51″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Беларусь
physical
Маларыцкая раўніна
Маларыцкая раўніна

Геалогія

правіць

У морфаструктурных адносінах раўніна адпавядае цэнтральнай частцы Лукаўска-Ратнаўскага горста. Фундамент знаходзіцца на глыбіні ад −250 да −1000 м. Мелавыя пароды месцамі выходзяць на зямную паверхню. Сярэдняя магутнасць антрапагенавых адкладаў ад 10 да 30 м на ўчастках пашырэння марэнных форм.

Геамарфалагічная аснова тэрыторыі прадстаўлена водна-ледавіковымі паверхнямі, у межах якіх выдзяляюцца невялікія прасторы дняпроўскай марэннай раўніны з узгорыста-градавымі формамі і асобнымі ўзгоркамі. Забалочаныя паніжэнні ўзніклі на месцы спушчаных азёр і абмяжоўваюцца берагавымі ўтварэннямі з эолавымі формамі. У рэльефе выдзяляюцца шматлікія ланцужкі азёр, катлаваны якіх маюць карставы генезіс. У шэрагу выпадкаў карставыя дэпрэсіі запоўнены азёрна-балотнымі адкладамі галацэна.

Рэльеф

правіць

У рэльефе Маларыцкай раўніны спалучаюцца ўзгорыста-градавыя формы, створаныя ў выніку акумуляцыі, напору і выціскання дняпроўскім ледавіковым покрывам. Асобныя тоўшчы дыслакаваны лускаватымі насоўнымі формамі. Галіна краявых утварэнняў цягнецца на 50 км ад даліны Заходняга Буга на Маларыту, уздоўж іх на поўначы выцягнуты Олтушска-Маларыцкі масіў з паралельна-грывістымі формамі. Ён прымеркаваны да найбольш прыўзнятага (Хаціслаўскага) блоку фундамента. Распрасціранне гляцыядыслакацый добра ўзгадняецца з напрамкам разломаў фундамента. На мяжы з Украінай у паўднёва-ўсходнім напрамку цягнуцца насыпныя краявыя ўтварэнні з абсалютнымі вышынямі да 199 м (г. Іосіфа), з перавышэннямі над прылеглай раўнінай да 25 м. На поўначы спадзістахвалісты марэнны рэльеф прасочваецца на вышыні 161 м пры адносных перавышэннях да 5 м. Сярэдняя глыбіня расчлянення не перавышае 5 м/км² і толькі ў межах краявых ледавіковых утварэнняў дасягае 10-15 м/км².

Рельеф раёна адрозніваецца малой глыбінёй расчлянення, што складае да 5 м/км², на плошчы развіцця краявых утварэнняў павялічваецца да 8 м/км². Дамінуючую частку тэрыторыі займае ў асноўным плоская, ускладненая неглыбокімі затарфаванымі паніжэннямі тэрмакарставага, карставага і дэфляцыйнага паходжання водна-ледавіковая раўніна.

Акрамя таго, паверхня раўніны ўскладняецца і дадатнымі формамі эолавага рэльефу. Максімальная плошча іх пашырэння паміж вёскамі Медна — Брадзяцін складае каля 10 км². Эолавыя формы ў выглядзе пясчаных бугроў, узгоркаў, лінейных град, серпападобных і парабалічных дзюн узвышаюцца на 3-6 м над навакольнымі прасторамі водна-леавіиковай раўніны. Схілы большасці эолавых форм асіметрычныя. Круцізна наветраных схілаў складае 5-8°, заветраных 15°.

Гідраграфія

правіць

Рачная сетка раёна нешматлікая і прадстаўлена Рытай, Маларытай і сеткай безымянных ручаёў. Даліны рэк поймавага тыпу, невыразныя, схілы зрэзаны сеткай меліярацыйных каналаў. Поймы рэк двухбаковыя, нізкія, асушаныя, шырынёй 0,5-1,5 км. Рэчышчы каналізаваныя. У заходняй частцы раёна ляжыць возера Мяднянскае, на поўдні азёры Арэхаўскае, Олтушскае.

Літаратура

правіць
  • Гречаник Н. Ф. и др. Рельеф территории Подлясско-Брестской впадины: монография / под ред. А. В. Матвеева. — Брест: БрГУ, 2013. — 154 с.
  • Лопух П. С. Малоритская равнина // Природа Беларуси. Энциклопедия. В 3 томах. Том 1. Земля и недра. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2010. — 464 с.
  • Якушко О. Ф. и др. Геоморфология Беларуси: Учебное пособие для студентов географических и геологических специальностей — Мн.: БГУ, 1999. — 173 с.