Маларыцкія ельнікі
Маларыцкія ельнікі — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці. Размешчаны за 4 кіламетры на паўднёвы ўсход ад вёскі Замшаны, выдзелы 9, 12 квартала № 11, выдзелы 30, 32 квартала № 18, выдзелы 12, 27 квартала № 19, выдзел 27 квартала № 29, выдзелы 12, 14-16, 24, 28 квартала № 30 і выдзел 12 квартала № 33 Маларыцкага лясніцтва Маларыцкага лясгаса[1]. 9 участкаў зеленамошна-чарнічных ельнікаў, пераважае хуткарослая карпацкая раса елкі еўрапейскай. Плошча ельнікаў складае 9,3 га. Узрост елак 45—100 гадоў, вышыня да 24 м, дыяметр 16—36 см. Унікальныя астраўныя ельнікі па поўдзень ад мяжы суцэльнага пашырэння елкі. Ахоўны статус нададзены ў 1963 годзе.
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, за 4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Замшаны, Маларыцкі раён, Брэсцкая вобласць |
---|---|
Дата заснавання | 1963 |
Зноскі
- ↑ Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Брэсцкай вобласці Архівавана 22 лістапада 2017.
Літаратура правіць
- Маларыцкія ельнікі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.