Малая Ельня
Малая Е́льня — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 17 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, каля вёскі Быстрамаўцы, у басейне ракі Друйка. Належыць да Абабіцкай групы азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Малая Ельня | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,57 км |
Шырыня | 0,22 км |
Плошча | 0,09 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,45 км |
Найбольшая глыбіня | 11,8 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,8 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 0,5 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,09 км². Даўжыня 0,57 км, найбольшая шырыня 0,22 км. Найбольшая глыбіня 11,8 м, сярэдняя — 2,8 м. Даўжыня берагавой лініі 1,45 км. Аб’ём вады ў возеры 0,25 млн м³. Плошча вадазбору 0,5 км².
Выцякае ручай у возера Вялікая Ельня. На захадзе злучана канавай з возерам Воласа Паўночны.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 184. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план. Видзы: план / Ред. Н. М. Шевель. — Мн.: Белкартография, 2013. — 3 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-7. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)