Малдаўская ДРЭС
Малдаўская дзяржаўная раённая электрастанцыя — буйная цеплавая электрастанцыя, якая знаходзіцца ў горадзе Днястроўск у Прыднястроўі на беразе Кучурганскага лімана. Запушчана ў эксплуатацыю 26 верасня 1964 года. Да распаду СССР рэгіён вырабляў значную колькасць электраэнергіі, экспартуючы яе ў Румынію, Балгарыю і іншыя краіны. Агульная магутнасць станцыі складае 2520 МВт. Станцыя мае магчымасць вырабляць электраэнергію з выкарыстаннем прыроднага газу, вугалю і мазуту.
Малдаўская ДРЭС | |
---|---|
Краіна | Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка |
Месцазнаходжанне | Днястроўск |
Уласнік | Інтэр РАА |
Увод у эксплуатацыю | 1964 |
Асноўныя характарыстыкі | |
Электрычная магутнасць, МВт | 2520 Мвт |
Характарыстыкі абсталявання | |
Асноўнае паліва | прыродны газ, вугаль, мазут |
Колькасць энергаблокаў | 12 |
Іншая інфармацыя | |
Сайт | moldgres.com |
На карце | |
[[image:Шаблон:На карце/Прыднястроўе|300px|class=notpageimage|Малдаўская ДРЭС (Шаблон:На карце/Прыднястроўе)]] <div style="position: absolute; z-index: 2; top: Памылка ў шаблоне: незразумелы сімвал «[»%; left: Памылка ў шаблоне: незразумелы сімвал «[»%; height: 0; width: 0; margin: 0; padding: 0;"> [[Выява:Шаблон:На карце/Прыднястроўе|9x9px|Малдаўская ДРЭС]] <div style="font-size: %; z-index:90; line-height: 110%; position: relative; width: 6em; Памылка ў шаблоне: незразумелы сімвал «[»">Малдаўская ДРЭС | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ 2005 годзе ЗАТ «Малдаўская ДРЭС» было прыватызавана і потым увайшло ў склад расійскай групы Інтэр РАА ЕЭС. Трэба адзначыць, што Малдоўскі ўрад «не гарантуе права ўласнасці на аб'екты, змесцаваныя ў населеных пунктах левабярэжжа Днястра і ў горадзе Бендэры, прыватызаваныя без узгаднення ва ўсталяваным парадку з Урадам»[1].
З 2009 года ЗАТ «Малдаўская ДРЭС» з'яўляецца асноўным дастаўніком электраэнергіі ў Малдову, забяспечваючы каля паловы яе патрэб.
Нягледзячы на рэзкае паданне выпрацавання электраэнергіі з савецкіх часоў і праблемы з пастаўкамі ў Прыднястроўе энерганосьбітаў для ДРЭС, бягучы ўладальнік аднавіў экспарт электраэнергіі ў Румынію і плануе нарошчваць аб'ёмы вытворчасці[2].
У пачатку 2013 года адбылося падаражэнне прыроднага газу і электрастанцыя змушана была перайсці на таннейшы энерганосьбіт — каменны вугаль. У выніку ўстрывожыліся жыхары паўднёвых раёнаў Прыднястроўя з-за таксічных прадуктаў гарэння, якія з'явіліся ў атмасферы. Аграрнікі і ўладальнікі прысядзібных пляцовак выказалі боязі, што будзе нанесеная непапраўная шкода сельскагаспадарчым дрэвам і раслінам, з-за чаго можа зменшыцца ўрадлівасць глебы і ўраджайнасць[3].
У сакавіку 2013 года Малдаўская ДРЭС прыпыніла экспарт электраэнергіі ў Румынію. Спыненне паставак электраэнергіі ў Румынію не адбілася сур'ёзна на МДРЭС, бо экспарт складаў парадку 400 млн кВт*гадз у год, што складае менш 10 % аб'ёмаў продажаў электрастанцыі[4].
Малдаўская ДРЭС на сённяшні дзень з'яўляецца адным з трох найбуйнейшых прыднястроўскіх экспарцёраў[5]. На станцыі працуе 2800 чалавек, пры агульнай колькасці насельніцтва горада Днястроўск парадку 12-ці тысяч. Сярэдняя заработная плата супрацоўнікаў складае парадку 420—470 долараў[6].
У нумізматыцы
правіць15 ліпеня 2014 года Прыднястроўскім рэспубліканскім банкам была выпушчана памятная срэбная манета вартасцю 10 рублёў з серыі прамысловасць Прыднястроўя — «50 гадоў Малдаўскай ДРЭС», тыраж склаў 180 асобнікаў[7].
Зноскі
- ↑ Закон Республики Молдова О приватизации(недаступная спасылка)
- ↑ Румыния намерена увеличить импорт электроэнергии из Приднестровья Архівавана 25 кастрычніка 2008., «Новый Регион»
- ↑ "Молдавская ГРЭС и экология"(руск.). 14 марта 2013. Праверана 2013-03-15.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ "Молдавская ГРЭС прекратила поставки электроэнергии в Румынию"(руск.). 14 марта 2013. Праверана 2013-03-15.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка)(недаступная спасылка) - ↑ Сергей Вулпе (11.03.13). "Молдавская ГРЭС в начале марта прекратила экспорт электроэнергии в Румынию"(руск.). Архівавана з арыгінала 24 красавіка 2013. Праверана 2013-03-15.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ Ирина Устименко. "В СРАВНЕНИИ С ПРИВАТИЗАЦИОННЫМ 2005 ГОДОМ, УРОВЕНЬ ВЫРАБОТКИ НА «МОЛДАВСКОЙ ГРЭС» ВОЗРОС В 2-3 РАЗА"(руск.). Архівавана з арыгінала 9 лістапада 2013. Праверана 2013-03-15.
- ↑ "ПРБ ввел в обращение памятную монету "50 лет Молдавской ГРЭС". point.md. 2014-07-15. Праверана 2014-08-27.