Малкальм у цэнтры ўвагі
Малкальм у цэнтры ўвагі (англ.: Malcolm in the Middle) — амерыканскі гумарыстычны серыял, які выходзіў на экраны ў ЗША на канале Fox у 2000-2006 гадах. Серыял атрымаў сем узнагарод "Эмі", саўндтрэк да серыяла быў узнагароджаны прэміяй "Грэмі".
Малкальм у цэнтры ўвагі | |
---|---|
Malcolm in the Middle | |
Жанр | сіткам |
Аўтар(ы) | Лінвуд Бумер[d] |
Вытворчасць | Fox |
У галоўных ролях | |
Кампазітар | |
Краіна вытворчасці | ЗША |
Мова | англійская |
Колькасць сезонаў | 7 |
Колькасць выпускаў | 151 |
Першы выпуск | 9 студзеня 2000 |
Вытворчасць | |
Прадзюсар(ы) | |
Месца здымак | Polsa Rosa Movie Ranch[d][1] |
Працягласць | 21—23 хвілін (эпізод) |
Тэлеканал(ы) | Fox Broadcasting Company і СТС |
Спасылкі | |
IMDb ID 0212671 |
Сюжэт
правіцьСерыял распавядае пра хлопчыка на імя Малкальм (Фрэнкі Муніз), які ў першым эпізодзе раскрываецца як геній з IQ 165, што змяшчае яго ў клас для адораных вучняў. Ён трэцяе дзіця ў сям'і з чатырма, а пазней і пяццю хлопчыкамі, маці Лоіс (Джэйн Качмарэк) і бацька Хэл (Браян Крэнстан). Пачынаючы з першага сезону, іх старэйшы сын Фрэнсіс (Крыстафер Мастэрсан) быў адпраўлены ў ваенную школу, у той час як малодшыя браты Рыз (Джасцін Берфілд), Малькальм і Дзьюі (Эрык Саліван) застаюцца дома са сваімі бацькамі. У адсутнасці Фрэнсіса Малькальм становіцца сярэднім дзіцем у сям'і. У больш позніх сезонах у сям'і нараджаецца яшчэ адно дзіця.
Першыя сезоны былі сканцэнтраваны на тым, як Малкальм спраўляўся з цяжкасцямі сацыяльнага жыцця генія-інтэлектуала і трываў эксцэнтрычнасць сваёй сям'і. Пазнейшыя сезоны пашырылі рамкі шоў, больш падрабязна паказваючы ўзаемадзеянне сям'і з іх родзічамі, сябрамі і калегамі, у тым ліку тыранічнаю бабуляй - маці Лоіс (Клорыс Лічман), калегам Лоіс па супермаркеце Крэйгам Фельцпарам (Дэвід Энтані Хігінс), лепшым сябрам Малкальма інвалідам-калясачнікам Стыві (Крэйг Ламар Трэйлар) і бацькам Стыві Эйбам (Гэры Энтані Уільямс), а таксама шэрагам іншых асоб, падрабязна апісваюць жыццё Фрэнсіса ў ваеннай акадэміі, з якой ён пасля сышоў і адправіўся на працу ў лагер лесанарыхтоўшчыкаў на Алясцы, а пазней уладкаваўся на ранча, якім кіруе эксцэнтрычная нямецкая пара.
Серыял значна адрозніваўся ад стандартнага фармату тэлевізійнага сіткама, пашыранага ў ЗША ў пачатку 2000-х гадоў. Малкальм звычайна "ламаў чацвёртую сцяну", адначасова распавядаючы голасам за кадрам і размаўляючы непасрэдна з гледачом на камеру. Адметны знешні выгляд і гук серыяла ў значнай ступені залежалі ад старанна прадуманага постпрадакшана, уключаючы хуткае рэдагаванне, гукавыя эфекты, музычныя ўстаўкі, шырокае выкарыстанне лакацый і незвычайных стыляў камеры, кампазіцый і эфектаў, што, як правіла, было б непрактычна ці немагчыма дасягнуць пры стандартнай студыйнай відэаздымцы з некалькімі камерамі. У шоў не было ні закадравага смеху (які быў пашыраны ў іншых тэлевізійных сіткомах), ні жывой студыйнай аўдыторыі. Пераймаючы стыль драматычных серыялаў, гэта паўгадзіннае шоу было знята на плёнку, а не на відэа.
Прозвішча сям'і ніколі не згадваецца непасрэдна ў серыяле. Сцэнарыст Лінвуд Бумер для пілотнага эпізоду першапачаткова выкарыстаў прозвішча "Уілкерсан", але пазней яно было выдалена, таму што ён не хацеў навешваць "які-небудзь канкрэтны этнічны ярлык на персанажаў". Таксама ніколі не ўдакладняецца, дзе адбываюцца падзеі серыяла. Некалькі фактаў і эпізодаў намякаюць на тое, што сям'я пражывае дзесьці на паўднёвым захадзе ЗША. У некаторых выпадках факты пра тое, дзе жыве сям'я, наўмысна супярэчаць адзін аднаму, улічваючы клімат і тое, што, па апісанні, знаходзіцца паблізу.
Зноскі
- ↑ Filming location // Acton, California - Wikipedia
Спасылкі
правіць- Афіцыная старонка серыялу Архівавана 25 жніўня 2010. (англ.)
- Блог серыялу (англ.)
- Франкамоўны сайт серыялу (фр.)
- Malcolm in the Middle на сайце «Internet Movie Database» (англ.)