Малое Сціклева
Мало́е Сці́клева — колішняя вёска, з 1981 года ў складзе Мінска.
Вёска
Малое Сціклева
|
Гісторыя
правіцьВёска месцілася на рацэ Сціклёўцы, у канцы XX ст. яе вярхоўі перасохлі. У 1897 годзе — 4 двары, 22 жыхары. У 1917 годзе ў вёсцы 9 двароў, 46 жыхароў; у маёнтку 1 двор, 6 жыхароў[1].
Да 1924 года ў Сеніцкай воласці Мінскага павета, пасля ў Навадворскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна. З 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне[2]. Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета БССР ад 22 кастрычніка 1981 года ўключаная ў межы горада Мінска[2].
Галоўная вуліца вёскі названа вуліцай Малое Сціклева[3], заходняя частка вуліцы захавалася. На месцы ўсходняй часткі вёскі пабудавана паліклініка і шматпавярховыя дамы па вуліцах Герасіменкі і Несцерава.
Зноскі
- ↑ Памяць 1998, с. 602.
- ↑ а б Минск : энциклопедический справочник 1983, с. 224.
- ↑ Сацукевіч І. І., с. 6.
Літаратура
правіць- Малое Сціклева // Памяць: Гіст-дакум. хроніка Мінскага р-на / Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 1998. — 640 с.
- Малое Стиклево // Минск : энциклопедический справочник / Л. В. Аржаева и др.; редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и др.. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — 467 с. — 70 000 экз.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew (польск.). — Warszawa, 1889. — S. 409.
- Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
- Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2018.