Малыя Швакшты
возера ў Беларусі
Малыя Швакшты, Малая Швакшта — возера ў Пастаўскім раёне. За 22 км на паўднёвы захад ад г. Паставы, каля в. Папоўцы, у басейне р. Страча (выцякае з возера).
Малыя Швакшты | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 175,4 м |
Даўжыня | 2,3 км |
Шырыня | 1,3 км |
Плошча | 1,91 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 6,75 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 105 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча 1,91 км². Найбольшая глыбіня 3,2 м. Даўжыня 2,3 км, найбольшая шырыня 1,3 км. Даўжыня берагавой лініі 6,75 км. Аб’ём вады 2,86 млн м³. Пл. вадазбору 105 км².
Схілы катлавіны вышынёй 3—4 м, параслі хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя. Дно сапрапелістае, прыбярэжная частка пясчана-галечная. 2 астравы. У летні час вада добра перамешваецца і праграецца. Поўнасцю зарастае (пераважна падводнай расліннасцю).
Упадаюць 3 ручаі. Злучана пратокай з воз. Вялікія Швакшты. Маюцца два астравы.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.