Адкрыць галоўнае меню

Малы Таймыр (руск.: Ма́лый Таймы́р) — востраў у моры Лапцевых, у паўднёва-ўсходняй частцы архіпелага Паўночная Зямля. Размешчаны ў Таймырскім Даўгана-Ненецкім раёне Краснаярскага края Расіі.

Быў адкрыты ў 1913 годзе экспедыцыяй Барыса Андрэевіча Вількіцкага і названы першаадкрывальнікам «Востраў Цэсарэвіча Аляксея». У 1926 годзе быў перайменаваны ў «Малы Таймыр».

Плошча каля 250 км². Працягласць з захаду на ўсход 29 км, максімальная шырыня 10 км. Вышыня да 30 м (пагорак Высокая Горка, размешчаны ў паўднёвай частцы вострава). Складзены флювіягляцыяльнымі і марскімі адкладамі (пяскі, суглінкі). Пакрыты пераважна імхом і лішайнікамі. Знаходзіцца за 42 км на паўднёвы ўсход ад вострава Бальшавік.