Малік Дзіав
Малік Дзіав (фр.: Malick Diaw, нар. 1979, Сегу) — малійскі ваенны і палітычны дзеяч. Адзін з лідараў ваеннай хунты, якая арганізавала дзяржаўны пераварот у жніўні 2020 года[2].
Малік Дзіав | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Ба Ндау | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Асімі Гаіта (як старшыня Нацыянальнага камітэта выратавання народа) | ||||||
Нараджэнне |
1979[1] |
||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Прыналежнасць | Малі | ||||||
Званне | палкоўнік | ||||||
Камандаваў | асобны батальён спецыяльнага прызначэння | ||||||
Бітвы | Туарэгскае паўстанне (2012—2013), Мяцеж у Малі (2020 | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1998 годзе скончыў Нацыянальнае ваеннае вучылішча акадэміі ў Каці, а крыху пазней — Агульнавайскавую ваенную школу ў Кулікора[3]. Пасля стаў намеснікам дырэктара нацыянальнага ваеннага вучылішча Каці і адначасова падначаленым Генеральнага штаба Нацыянальнай гвардыі ў 3-й ваеннай акрузе[4].
У якасці артылерыйскага афіцэра з 2013 да 2017 год удзельнічаў у баявых дзеяннях супраць ісламарадыкалаў і туэргскіх паўстанцаў[3].
18 жніўня 2020 года ў вайсковых падраздзяленнях пачаліся ўзброеныя выступленні, якія прывялі да звяржэння прэзідэнта Ібрагіма Бубакара Кейта[5]. Дзіав быў адным з арганізатараў і кіраўнікоў бунту. Пасля яго прызначаіл часовым віцэ-прэзідэнтам. У кастрычніку таго ж года Дзіав адыграў ключавую ролю ў перамовах з Эканамічнай супольнасцю заходнеафрыканскай дзяржаў аб адмене санкцый[2][6].
5 снежня 2020 года ён быў абраны старшынёй Нацыянальнага пераходнага савета, часовага заканадаўчага органа[6].
Зноскі
- ↑ а б https://www.jeuneafrique.com/1088529/politique/mali-ce-quil-faut-savoir-sur-malick-diaw-piece-maitresse-de-la-junte-a-la-tete-du-cnt/
- ↑ а б Mali's Malick Diaw to head National Transition Council . BBC News (5 снежня 2020). Праверана 19 December 2020.
- ↑ а б Aïssatou Diallo. Mali : ce qu’il faut savoir sur Malick Diaw, pièce maîtresse de la junte à la tête du CNT (фр.). Jeune Afrique (9 снежня 2020). Праверана 19 December 2020.
- ↑ Mali Coup d’État: The soldiers who brought down IBK . The Africa Report (20 жніўня 2020). Праверана 19 December 2020.
- ↑ Mali's interim legislature elects Malick Diaw as president . Africanews (5 снежня 2020). Праверана 19 December 2020.
- ↑ а б Au Mali, le colonel Malick Diaw élu à la tête du Conseil national de transition (фр.). France 24 (5 снежня 2020). Праверана 19 December 2020.