Мамака́н (руск.: Мамакан)[1] — рака ў Іркуцкай вобласці Расіі, левы прыток ракі Віцім (басейн Лены). У верхнім цячэнні мае назву Сярэдні Мамакан (руск.: Средний Мамакан)[1].

Мамакан
руск. Мамакан
Вусце Мамакана
Вусце Мамакана
Характарыстыка
Даўжыня 209 км
Басейн 9 460 км²
Расход вады 180 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Паўночна-Муйскі хрыбет
Вусце Віцім
 • Месцазнаходжанне пасёлак Мамакан
 • Каардынаты 57°49′06″ пн. ш. 114°01′51″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Лена\мора Лапцевых\Паўночны Ледавіты акіян
Краіна
Рэгіён Іркуцкая вобласць
Раён Бадайбінскі раён
Код у ДВР 18030200412117100031672
physical
вусце
вусце
physical
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 209[2] км. Плошча вадазбору 9460[2] км². Сярэдні расход вады 180[1] м³/с. Агульнае падзенне ракі 1305[3] м. Выток Мамакана знаходзіцца на Паўночна-Муйскім хрыбце. Рака перасякае Дзелюн-Уранскі хрыбет. Упадае ў Віцім каля пасёлка Мамакан. Жыўленне пераважна дажджавое.

На рацэ Мамаканскі гідравузел (Мамаканскае вадасховішча і Мамаканская ГЭС).

Прытокі Мамакана: Мамачок, Дадыхта, Калахта, Тамарак, Мандакач, Ікібзяк, Чортаў Мяшок, Правы Мамакан, Левы Мамакан, Каалу, Сіры, Джалту і інш.[2] Рака суднаходная ад вусця да створу плаціны Мамаканскай ГЭС[2].

Зноскі

  1. а б в Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  2. а б в г Государственный водный реестр РФ
  3. Гидроузел на р. Мамакан // РусГидро Архівавана 11 мая 2018. (руск.)

Літаратура правіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 270. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць