Адкрыць галоўнае меню

Манда́рцы (саманазва: Mandar) — аўстранезійскі народ, карэнныя жыхары Заходняга Сулавесі. Агульная колькасць (2019 г.) — 533000 чал.[1]

Мандарцы
(Mandar)
Traditional Mandar Wedding.JPG
Агульная колькасць 533 000 (2019 г.)
Рэгіёны пражывання Flag of Indonesia.svg Інданезія 
Мова мандар
Рэлігія іслам
Блізкія этнічныя групы тараджы, бугі

ГісторыяПравіць

Мандарцы блізкія па паходжанню да тараджаў і бугаў. У канцы XVI — пачатку XVII ст. 17 невялікіх прыбярэжных і 17 горных дзяржаў на тэрыторыі сучаснага Заходняга Сулавесі і часткова Паўднёвага Сулавесі сфарміравалі палітычнае аб'яднанне Сапамандар, літаральна «супольны саюз». На чале дзяржаў стаялі манархі, абмежаваныя ваеннымі і гандлёвымі правадырамі. Аб'яднанню садзейнічала распаўсюджанне іслама.

Мандарцы актыўна супраціўляліся каланіяльнай экспансіі з боку Нідэрландаў, таму іх землі былі далучаны да Галандскай Ост-Індыі толькі ў пачатку XX ст. У сярэдзіне XX ст. яны трапілі ў склад незалежнай Інданезіі. У выніку сацыяльнай барацьбы мандарцаў у 2004 г. створана правінцыя Заходні Сулавесі.

Асаблівасці культурыПравіць

Асноўнымі заняткамі мандарцаў здаўна былі земляробства і жывёлагадоўля, у прыбярэжных раёнах — рыбалоўства і гандаль. Мандарцы славіліся вытворчасцю шоўкавых тканін, апрацоўкай драўніны і будаўніцтвам невялікіх ветразных суднаў сандэк. Жыхары ўзбярэжжа плавалі на ўсходнія астравы, адкуль прывозілі спецыі, тытунь, ліну, якія потым збывалі ў Макасары. Важным мясцовым прадуктам для камерцыйнага гандлю з'яўляўся какосавы алей.

Архітэктура горных і ўзбярэжных паселішчаў значна адрозніваецца адна ад адной. У горнай мясцовасці ўзводзілі вялікія вёскі з двухпавярховымі доўгімі хацінамі на палях. Жыхары кожнай вёскі звычайна знаходзіліся ў сваяцкіх адносінах. На ўзбярэжжы пераважалі невялікія паселішчы, часам этнічна змяшаныя. Улада манархаў мела сакральны характар. Пасля смерці манарха магільня шанавалася як святое месца. Нягледзячы на прыняцце іслама, доўгі час захоўваліся шматлікія анімістычныя вераванні.

Фальклор вядомы марацкімі песнямі. Танцавальныя традыцыі першапачаткова фарміраваліся ў прыдворных колах, таму маюць запазычанні з культуры бугаў і макасарцаў. Папулярна народная дынамічная музыка.

Зноскі

СпасылкіПравіць