Манета — скульптурная кампазіцыя ў Мінску, на Камуністычнай вуліцы, 49 каля будынка галоўнага офісу Банка Дабрабыт. Аўтар — скульптар Канстанцін Аляксандравіч Касцючэнка[1], архітэктары А. С. Кобрусеў і У. І. Архангельскі.

Гарадская скульптура
Манета
53°54′51″ пн. ш. 27°33′10″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад
Скульптар Канстанцін Аляксандравіч Касцючэнка
Архітэктар А. С. Кобрусеў[d] і Уладзімір Ігаравіч Архангельскі
Дата пабудовы 2020 год

ГісторыяПравіць

Скульптура была падаравана гораду банкам у гонар свайго дваццацігоддзя. На адкрыцці помніка 23 верасня 2020 года прысутнічалі між іншых глава Нацбанка Беларусі Павел Калаур, намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Лапко і кіраўнік Банка Дабрабыт Ігар Ліхагруд[1].

АпісаннеПравіць

Скульптура змяшчае фрагменты грашовых знакаў, якія былі ў звароце на тэрыторыі Беларусі са старажытных часоў да цяперашняга часу — агулам 10 манет. Гэта арабскі дырхем IX стагоддзя, сярэбраны пенязь(руск.) бел. Вітаўта пачатку XV стагоддзя, манеты канца XIV стагоддзя, дукаты XVI і XIX стагоддзяў, талеры XVII і XVIII стагоддзяў. Ёсць таксама савецкія 10 капеек і сучасныя 2 рублі. Творчай ідэяй скульптара Канстанціна Касцючэнкі было аб’яднане гісторыі і сучаснасці фінансавай сістэмы Беларусі, а таксама розныя этапы яе развіцця[1].

Скульптура выраблена з бронзы, вышыня — 3 метры, вага каля 2 тон[2].

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць