Манец
Мане́ц — возера ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сергуч (прыток Бярэзіны), за 42 км на паўднёвы ўсход ад горада Докшыцы, на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка.
Манец | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 160,4 м |
Даўжыня | 2,72 км |
Шырыня | 0,75 км |
Плошча | 1,44 км² |
Аб’ём | 0,00096 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 6,1 км |
Найбольшая глыбіня | 1,3 м |
Сярэдняя глыбіня | 0,67 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 186,5 км² |
Упадаюць | рака Сергуч |
Выцякаюць | рака Сергуч |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 1,44 км². Найбольшая глыбіня 1,3 м. Даўжыня 2,72 км, найбольшая шырыня 0,75 км. Даўжыня берагавой лініі 6,1 км. Аб'ём вады 0,96 млн. м³. Плошча вадазбору 186,5 км².
Катлавіна возера размешчана сярод забалочанага лесу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Возера дістрафіруючае, цалкам зарастае. Праз Манец працякае рака Сергуч.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 80. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т.2 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 2. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)
- Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2007.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 28. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
правіць- Возера Манец Архівавана 19 жніўня 2013.