Маркаві Кулі ці Вежы Марка  (руск.) (макед.: Маркови Кули, сербск.: Маркова кула) размешчаны на паўночным захадзе ад горада Прылеп Паўночнай Македоніі, трохі вышэй вёскі Вараш. Вежы сербскага сярэднявечнага караля Марка  (руск.) знаходзіцца на ўзгорку вышынёй 12-180 м, акружаным стромкімі схіламі пакрытымі мелкімі гранітнымі камянямі. Да верхняй часткі былога паселішча магчыма дабрацца з паўднёвага і паўночнага боку. З 2004 года Маркавы Кулі знаходзяцца ў папярэднім спісе аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Македоніі[1].

Славутасць
Маркавы Кулі
41°21′41″ пн. ш. 21°32′18″ у. д.HGЯO
Краіна  Паўночная Македонія
Горад Прылеп
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

За чатыры дзесяцігоддзі археалагічных даследаванняў было ўсталявана існаванне на гэтым месцы больш ранняга антычнага паселішча — Кераміі.

 
Руіны Маркваі Кулі

Крапасны вал датуецца XIII і XIV стагоддзямі і знаходзіцца ў добрым стане. Муры каля метра таўшчынёй, былі пабудаваны на вапняковым растворы і абапіраюцца на вялікія вапняковыя камяні.

Унутраныя сцены падзяляюць акропаль на больш дробныя ўчасткі. Палац сербскага караля Мрняўчэвіча  (руск.) і яго сына Марка таксама размешчаны тут. Яго паўночная брама мае састаўны падмурак, што сведчыць аб шматлікіх перабудовах тут. Згодна з асобнымі гістарычнымі знаходкамі, да другой паловы XIV ствагоддзя і нават пазней, гэтую крэпасць абаранялі толькі 40 салдатаў.

Паселішча размешчана на поўдзень ад акропаля на плошчы каля 3,6 га. На яго паўднёвым боку знаходзяцца падвойныя вароты, а таксама вялікае каравульнае памяшканне паміж уваходамі. На паўднёвай сцяне ёсць тры добра захаваўшыяся вежы.

Самая ніжняя частка вала складаецца з шэрага кароткіх сцен, пабудаваных у выглядзе ламанай лініі. У заходнім боку знаходзяцца магілы, выдаўбленыя ў скале. У XIV стагоддзі гэтая частка служыла часовым сховішчам для мясцовага насельніцтва падчас турэцкіх набегаў.

Пасля смерці караля Марка ў 1395 годзе гэты насленеы пункт быў захоплены Асманскімі войскамі. У гэты час жыхары былога паселішча перасяліліся ў новую вёску каля падножжа ўзгорка. Яна была падзелена на некалькі кварталаў і ў кожным была свая царква. Гэтае новае паселішча з XIV стагоддзя атрымала назву Вараш, яно існуе і цяпер.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Александр Дероко, «Средњовекови градови у Србији, Црној Гори и Македонији»