Марка Абрадавіч (сербск.: Марко Обрадовић; нар. 30 чэрвеня 1991, Бялград, Югаславія) — сербскі і чарнагорскі футбаліст, нападнік казахстанскага клуба «Акжэтпес» з Какшэтаў.

Футбол
Марка Абрадавіч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 30 чэрвеня 1991(1991-06-30)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства Flag of Serbia.svg Сербія
Flag of Montenegro.svg Чарнагорыя
Рост 187 см
Вага 83 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Акжэтпес
Нумар 91
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
Сербія Земун
2009 Сербія Партызан (Бялград)
Клубная кар’ера*
2009 — 2011 Бельгія Эйпен 44 (11)
2011 — 2012 Бельгія Бусу Дур (Серэн) 17 (3)
2013 — 2017 Боснія і Герцагавіна Раднік (Біеліна) 116 (41)
2017 Казахстан Актабэ 14 (2)
2018 Расія Енісей (Краснаярск) 26 (7)
2019 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 20 (5)
2020 — Казахстан Акжэтпес (Какшэтаў)
Нацыянальная зборная**
2007 — 2008 Сербія Сербія (да 17) 5 (0)
2010 Чарнагорыя Чарнагорыя (да 19) 2 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 лютага 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 лютага 2019.

Клубная кар’ераПравіць

Пачынаў займацца футболам у Бялградзе ў клубах «Земун» і «Партызан», а ў 2009 годзе перабраўся ў бельгійскі «Эйпен». Па выніках сезона 2009/10 «Эйпен» выйшаў у Про Лігу, аднак на наступны год зноў апынуўся ў другім дывізіёне, пасля чаго Абрадавіч перайшоў у іншы бельгійскі клуб «Бусу Дур».

У пачатку 2013 года стаў іграком баснійскага клуба «Раднік» з Біеліны. Стаў адным з асноўных ігракоў каманды, у сезоне 2015/16 выйграў Кубак Босніі і Герцагавіны. У другой палове 2017 года гуляў за казахстанскі клуб «Актабэ», а ў лютым 2018 года перайшоў у краснаярскі «Енісей», якому па выніках сезона 2017/18 дапамог упершыню ў гісторыі выйсці ў расійскую Прэм’ер-лігу. У снежні 2018 года пакінуў клуб.

У студзені 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна[2]. Стаў асноўным нападнікаў жодзінцаў, хоць часам выпадаў з-за траўм, у канцы сезона амаль не з’яўляўся на полі.

У лютым 2020 года перайшоў у казахстанскі «Акжэтпес»[3].

Міжнародная кар’ераПравіць

У 2008 годзе ў складзе юнацкай зборнай Сербіі прымаў удзел фінальнай частцы чэмпіянату Еўропы. У 2010 годзе згуляў у двух таварыскіх матчах за юніёрскую зборную Чарнагорыі.

ДасягненніПравіць

  •   Уладальнік Кубка Босніі і Герцагавіны: 2016

Зноскі

СпасылкіПравіць