Марка Чарамшына (укр.: Марко Черемшина, сапр. Іван Юр’евіч Семанюк, укр.: Іван Юрійович Семанюк; 13 чэрвеня 1874, с. Кабакі Івана-Франкоўскай вобласці, Украіна — 25 красавіка 1927) — украінскі пісьменнік. Доктар юрыдычных навук (1906).

Марка Чарамшына
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 13 чэрвеня 1874(1874-06-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 красавіка 1927(1927-04-25) (52 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, адвакат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Скончыў Венскі ўніверсітэт (1901). З 1912 адвакат у г. Снятын.

Першае апавяданне «Кормны» (1896) пра жыццё плытагонаў. Для ранніх твораў характэрны ўплыў мадэрнізму (цыкл вершаў у прозе «Лісткі», 1898), для больш позніх — крытычнага рэалізму (цыкл навел з жыцця гуцульскіх сялян у зборніку «Карбы», 1901). Аўтар зборнікаў навел «Сяло гіне» (1925), «Верхавіна» (выд. 1929).

На беларускую мову некаторыя яго творы пераклаў Валянцін Рабкевіч.

Беларускія пераклады

правіць
  • Апавяданні. — Мн., 1982.

Зноскі

правіць

Літаратура

правіць