Марко Ваўчок

украінская і руская пісьменніца, перакладчыца

Марко́ Ваўчо́к (сапраўднае імя — Марыя Аляксандраўна Вілінская, па першым мужы — Марковіч, па другім — Лобач-Жучэнка; 10 (22) снежня 1833, с. Екацярынінскае, Ялецкі павет, Арлоўская губерня — 28 ліпеня (10 жніўня1907, хутар Долінск, Церская вобласць) — украінская і руская пісьменніца, перакладчыца, траюрадная сястра рускага літаратурнага крытыка Д. І. Пісарава.

Марко Ваўчок
укр.: Марія Олександрівна Вілінська
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні руск.: Мария Александровна Вилинская-Маркович
Псеўданімы Марко Вовчок[1], Я. Канонин[2] і Marko Vovchok[3]
Дата нараджэння 10 (22) снежня 1833[4]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 ліпеня (10 жніўня) 1907[4] (73 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Муж Апанас Васільевіч Марковіч[d]
Дзеці Багдан Апанасавіч Марковіч[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчыца, пісьменніца, дзіцячая пісьменніца, рэдактар
Кірунак рэалізм
Жанр апавяданне
Мова твораў руская
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Марко Ваўчок (паштовая марка Украіны. 2008 год)

Нарадзілася 10 (22) снежня 1833 года ў сяле Екацярынінскае Ялецкага павета Арлоўскай губерні ў збяднелай рускай шляхецкай сям’і.

У 1840 памёр бацька Марыі, і праз два гады яе маці выйшла замуж другі раз. Яе мужам стаў памешчык Дзмітрыеў, які быў вядомы сваім самавольствам і жорсткасцю. Сітуацыя ў Екацярынінскім маёнтку пагаршалася: айчым неміласэрна караў прыгонных, здзекаваўся над жонкай і дзецьмі. Неўзабаве Дзмітрыеў прагуляў у карты маёнтак. Каб усцерагчы дзяцей ад цяжкіх уражанняў, маці адправіла старэйшага сына Валяр’яна ў Арол да сястры. Марыя месяцамі жыла то ў дзядзькі Мікалая Данілава, то ў цёткі Барбары Пісаравай, дзе яе выхоўвала гувернантка. Вучылася музыцы, французскай мове і літаратуры, расла свабодалюбнай, назіральнай: яе душу ўражвала жорсткае абыходжанне памешчыкаў з прыгоннымі.

У 1845—1846 гадах Марыя выхоўвалася ў Харкаўскім прыватным пансіёне. У гэтай установе дзяўчат вучылі паводзіць сябе ў свецкім грамадстве, размаўляць па-французску, танцаваць модныя танцы, іграць на фартэпіяна. Цікаўная дзяўчына ў вольны час шмат працавала над сабой, чытала класічную літаратуру, вывучала мовы, у прыватнасці, самастойна авалодала польскай.

У студзені 1851 года выйшла замуж за Апанаса Марковіча, украінскага фалькларыста і этнографа. Разам з мужам жыла ў 1851—1858 гадах у Чарнігаве, Кіеве і Няміраве, дзе глыбока вывучала побыт, культуру і мову ўкраінскага народу. У 1853 годзе ў сям’і Марковічаў нарадзіўся сын Багдан.

У 1859 годзе Марко Ваўчок з мужам пераехалі ў Пецярбург. У 1859 годзе большасць яе першых апавяданняў на рускай мове было апублікавана ў Маскве ў зборніку «Апавяданні з рускага народнага побыту».

У 1859 годзе Марковічы з’ехалі за мяжу, але неўзабаве з-за распусты Марыі Апанас вярнуўся адтуль адзін. Жонку і сына ён больш не бачыў, хаця некалькі гадоў адпраўляў грошы для сям’і за мяжу, спадзеючыся на вяртанне жонкі, але ні яе, ні сына так і не дачакаўся. Апошнія гады жыцця Апанас Марковіч правёў у цяжкіх, маральна надламаных абставінах і памёр у адзіноце ў 1867 годзе ў Чарнігаве ў земскай бальніцы.

У 1859—1867 гадах жыла за мяжой: Францыя, Германія, Швейцарыя, Італія. У Францыі яна пісала апавяданні і казкі на французскай мове, публікуючы іх у парыжскім часопісе «Magazin d’éducation et de récréation» («Часопіс для адукацыі і адпачынку»).

Вярнуўшыся ў 1867 году ў Пецярбург, Марко Ваўчок зрабіла плённы ўнесак у рускую літаратуру. Ваўчок напісала на рускай мове апавяданні «Жылі-былі тры сёстры», «Чырвоны кароль», «Цюль баба» і інш. Ваўчок зблізіўлася з выдаўцамі часопіса «Отечественные записки» М. Някрасавым, М. Салтыковым-Шчадрыным. У часопісе вялася рубрыка замежнай літаратуры, публікаваліся арыгінальныя рускамоўныя творы і пераклады еўрапейскай класікі з французскай, англійскай, нямецкай і польскай моў.

У 1871—1872 гадах была рэдактарам пецярбургскага часопіса «Переводы лучших иностранных писателей». Прыцягнула да працы ў часопісы шмат перакладчыц з правінцыі. Пасля шырокага розгаласу плагіяту М. Ваўчок, калі яна прыпісвала сабе пераклады на рускую іншых людзей, і распаду часопісу «Переводы лучших зарубежных писателей», пісьменніца ў 1872 годзе пакінула Пецярбург і пасялілася ў маёнтку сваіх знаёмых у Цвярской губерні.

У 1878 годзе ў другі раз выйшла замуж за значна маладзейшага за яе Міхаіла Лобач-Жучэнку і наступныя 29 гадоў жыла ў месцах службы мужа ў розных частках Расійскай імперыі. Пазней сям’я пераехала ў маёнтак сваіх знаёмых у хутары Долінск пад Нальчыкам і жыла там да смерці пісьменніцы.

Памерла 28 ліпеня (10 жніўня) 1907 года на хутары Долінск Церскай вобласці (зараз — раён горада Нальчыка, Кабардзіна-Балкарыя). Там яна і была пахаваная пад яе ўлюбёнай грушай, як яна завяшчала мужу.

Ушанаванне памяці правіць

  • У гарадах Кіеў, Львоў, Роўна, Дніпро, Сумы, Нальчык імем Марко Ваўчок названы вуліцы.
  • Дом у вёсцы Аляксандраўскае Стаўрапольскага края Расіі, у якім у 1889—1906 гадах жыла пісьменніца, прызнаны помнікам культурнай спадчыны.
  • У Нальчыку 4 жніўня 1978 года быў адкрыты помнік Марко Ваўчок (скульптар — В. Фешчанка) і створаны дом-музей Марко Ваўчок.
  • У Кіеве на доме па вуліцы Трохсвяціцельскай, дзе жыла пісьменніца ў 1902 годзе, усталявана мемарыяльная дошка.
  • У 2008 годзе была выпушчана паштовая марка Украіны, прысвечаная Марко Ваўчок.

Зноскі

  1. Масанов И. Ф. Вовчок, Марко // Словарь псевдонимов русских писателей, ученых и общественных деятелейРоссийская книжная палата, 1956. — Т. 1. — С. 245. — 442 с.
  2. Канонин, Я. // Словарь псевдонимов русских писателей, ученых и общественных деятелейРоссийская книжная палата, 1957. — Т. 2. — С. 52. — 387 с.
  3. WeChangEd
  4. а б ВОВЧОК МаркоEncyclopedia of Ukrainian Literature. Праверана 27 красавіка 2022.
  5. Vovchok, MarkoInternet Encyclopedia of Ukraine. Праверана 27 красавіка 2022.
  6. Дзагалов А. Будинок-музей Марка Вовчка за матеріалами ЦДА КБР у м. Нальчику // Kraêznavstvo — 2010. — вып. 3. — С. 36–42. — ISSN 2222-5250

Літаратура правіць

Спасылкі правіць