Марк Рутэ
Марк Рутэ (нідэрл.: Mark Rutte; 14 лютага 1967, Гаага) — нідэрландскі палітык, Прэм’ер-міністр Нідэрландаў (2010—2014), Генеральны сакратар НАТА (з 2024).
Нарадзіўся ў шматдзетнай рэфармацкай сям’і. Скончыў Лейдэнскі ўніверсітэт, дзе вывучаў гісторыю. У 2002 годзе стаў дзяржаўным сакратаром (намеснікам міністра) працы і сацыяльнай абароны, у 2004 годзе — дзяржаўным сакратаром па адукацыі, культуры і навуцы. У 2006 годзе быў абраны кіраўніком ліберальнай Народнай партыі за волю і дэмакратыю. На парламенцкіх выбарах 2010 года яго партыя атрымала 1 926 551 (20,5 %) галасоў і 31 месца ў парламенце. Падчас перадвыбарнай кампаніі Рутэ абяцаў значнае скарачэнне дзяржаўных выдаткаў і памяншэнне матэрыяльнай дапамогі для імігрантаў з мэтай барацьбы з насупствамі эканамічнага крызісу.
14 кастрычніка 2010 года быў прызначаны новым прэм’ер-міністрам Нідэрландаў каралевай Беатрыкс, хаця складванне кіруючай кааліцыі яшчэ не скончылася. Народная партыя за волю і дэмакратыю стварыла кааліцыю з партыяй Хрысціянска-дэмакратычны заклік. Абедзве партыі разам мелі толькі 52 дэпутацкіх месца пры 76 неабходных. Урад будзе падтрымліваць ультраправая Партыя волі, якая, аднак, не будзе прадстаўлена міністрамі. На пасадзе прэм’ер-міністра Рутэ мае намер скараціць дэфіцыт бюджэту, павялічыць пенсійны ўзрост на адзін год і ўзмацніць жорсткасць правілаў іміграцыі ў краіну. Пакінуў пасаду 2 ліпеня 2024 года.
З 1 кастрычніка 2024 года Марк Рутэ займае пасаду Генеральнага сакратара НАТА.
Зноскі
правіцьСпасылкі
правіць- Раздзел Марка Рутэ на сайце партыі Архівавана 31 жніўня 2010. (гал.)
- Профіль на сайце парламента (гал.)