Марохараўскі сельсавет
Маро́хараўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Марохарава. Плошча 157,67 км²[1].
Марохараўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Жыткавіцкі раён |
Уключае | 14 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Марохарава |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 1 731 |
Плошча | 157,67 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Гісторыя
правіцьУтвораны 16 ліпеня 1954 года шляхам аб’яднання скасаваных Бялёўскага і Ляхавіцкага сельсаветаў[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Марохаўскага сельсавета 15 населеных пунктаў[3]. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Жыткавіцкага гарсавета перададзена вёска Хісцецкі Бор, з Дзякавіцкага сельсавета — вёска Вятчынская Рудня, у склад Руднянскага сельсавета перададзены вёскі Келі, Палянка і Яміца[4]. 28 студзеня 1991 года вёскі Відошын, Ляхавічы, Навуць, Пласток, Пухавічы, Сяменча і пасёлак Чырвонае перададзены ў склад новаўтворанага Чырвоненскага сельсавета. 26 верасня 2006 года ў склад сельсавета вернута вёска Навуць[5]. 27 снежня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дзякавіцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: аграгарадок Дзякавічы, вёскі Буда, Вятчын, Лутоўе, Пасталы і Хвойка)[6].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 2028 чалавек[7], з іх 96,9 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 0,5 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (8 населеных пунктаў) — 1731 чалавек[9].
Зноскі
- ↑ Решение Гомельского областного совета депутатов от 14 мая 2014 г. № 13 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Житковичского района Гомельской области
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 84. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 12 ліпеня 2021.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 423 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Житковичского района Гомельской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.