Дзякавічы

аграгарадок у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Дзя́кавічы[1] (трансліт.: Dziakavičy, руск.: Дяковичи) — аграгарадок у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марохараўскага сельсавета.

Аграгарадок
Дзякавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
655 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2353
Паштовыя індэксы
247966
Аўтамабільны код
3
СААТА
3216812016
Дзякавічы на карце Беларусі ±
Дзякавічы (Беларусь)
Дзякавічы
Дзякавічы (Гомельская вобласць)
Дзякавічы

На захадзе мяжуе з лесам.

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

За 57 км на паўночны ўсход ад Жыткавіч, 32 км ад чыгуначнай станцыі Старушкі (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 295 км ад Гомеля.

Гідраграфія правіць

На поўначы сетка меліярацыйных каналаў, злучаных канавай Дуброва з возерам Чырвонае.

Транспартная сетка правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Марохарава — Любань.

Гісторыя правіць

Выяўленыя археолагамі курганныя магільнікі дрыгавічоў (17 насыпаў у 1 км на паўднёвы захад ад вёскі) сведчаць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVI стагоддзя як вёска ў Слуцкім павеце Наваградскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У інвентары 1572 года пазначана як фальварак. У 1712 годзе цэнтр прыватна-ўласніцкага маёнтка. З 1784 года цэнтр Дзякавіцкай воласці.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1796 годзе ў суседнім аднайменным фальварку быў хлебазапасны магазін Радзівілаў. У 1850 годзе валоданне князя Пятрова. У 1885 годзе належала князю Вітгенштэйну, які ў 1876 годзе валодаў 54 532 дзесяцінамі зямлі. У склад Дзякавіцкай воласці (існавала да 17 ліпеня 1924 года) уваходзілі ў 1885 годзе 9 вёсак з 336 дварамі. У 1892 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1896 годзе ў маёнтку і вёсцы працавалі 2 ветракі. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся карчма, фальварак. Жыхары займаліся рыбнай лоўляй і гандлявалі рыбай у Мінску, Жытоміры, Слуцку і іншых гарадах. Вёска хутка павялічвалася ў памерах. Працавала паштовае аддзяленне. У 1908 годзе побач працаваў лесапільны завод, працоўныя якога ў сакавіку 1913 года правялі стачку, патрабуючы падвышэння заработнай платы.

З 20 жніўня 1924 года цэнтр Дзякавіцкага сельсавета Старобінскага, з 8 кастрычніка 1924 года Жыткавіцкага, з 21 жніўня 1925 года Старобінскага, з 5 красавіка 1935 года Жыткавіцкага раёна Слуцкай, з 8 кастрычніка 1924 года Мазырскай, з 21 жніўня 1925 года Слуцкай, з 9 чэрвеня 1927 года да 26 ліпеня 1930 года Бабруйскай, з 21 чэрвеня 1935 года да 20 лютага 1938 года Мазырскай акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. У 1925 годзе адкрыта Дом-чытальня. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Авангард». Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты 17 лютага 1942 года спалілі вёску, а 6 сакавіка 1943 года падчас карнай экспедыцыі спалілі яшчэ 225 двароў, расстралялі і спалілі жывымі 651 жыхара (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму на ўсходняй ускраіне вёскі). 17 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года цэнтр калгаса «Кастрычнік». Дзейнічаюць сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, крама. Планіроўка складаецца з доўгай крывалінейнай вуліцы з завулкамі, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова, няшчыльна драўлянымі сядзібамі. Да 27 снежня 2022 года Дзякавічы з’яўляліся цэнтрам Дзякавіцкага сельсавета[2].

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2004 год — 266 гаспадарак, 655 жыхароў.

Дынаміка правіць

  • 1811 год — 46 двароў.
  • 1850 год — 50 двароў.
  • 1885 год — 59 двароў, 632 жыхары.
  • 1897 год — 131 двор, 960 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 165 двароў, 1124 жыхары.
  • 1917 год — 1386 жыхароў.
  • 1921 год — 254 двары, 1493 жыхары.
  • 1959 год — 942 жыхары (паводле перапісу).
  • 1997 год — 278 двароў, 721 жыхар[3].
  • 2004 год — 266 гаспадарак, 655 жыхароў.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Дзяко́вічы
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 423 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Житковичского района Гомельской области
  3. Дзякавічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 137. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць