Дзякавіцкі сельсавет
Дзя́кавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года — вёска) Дзякавічы. Плошча 239,41 км²[1].
Дзякавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Жыткавіцкі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Дзякавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 27 снежня 2022 |
Насельніцтва (2019) | 698 |
Плошча | 239,41 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старобінскага раёна Слуцкай акругі. З 8 кастрычніка 1924 года ў Жыткавіцкім раёне Мазырскай акругі. З 21 жніўня 1925 года зноў у Старобінскім раёне Слуцкай акругі (з 9 чэрвеня 1927 года — Бабруйскай акругі). 5 красавіка 1935 года вернуты ў склад Жыткавіцкага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вятчынскага сельсавета[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дзякавіцкага сельсавета 7 населеных пунктаў[3]. 26 сакавіка 1987 года ў склад Марохараўскага сельсавета перададзена вёска Вятчынская Рудня[4]. 27 снежня 2022 года Дзякавіцкі сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Марохараўскага сельсавета[5].
Склад
правіцьНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: аграгарадок Дзякавічы, вёскі Буда, Вятчын, Лутоўе, Пасталы і Хвойка.
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1098 чалавек[6], з іх 98,9 % — беларусы, 0,6 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года — 698 чалавек[8].
Зноскі
- ↑ Решение Гомельского областного совета депутатов от 14 мая 2014 г. № 13 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Житковичского района Гомельской области
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 84. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 423 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Житковичского района Гомельской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.— 172 с.