Марфа Васілеўна Паўлавец
Марфа Васілеўна Паўлавец (25 ліпеня 1916, в. Вяляцічы, Барысаўскі раён — 11 кастрычніка 2007) — беларускі нейрахірург. Доктар медыцынскіх навук (1972). Заслужаны ўрач БССР (1964)[1].
Марфа Васілеўна Паўлавец | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 ліпеня 1916 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 кастрычніка 2007 (91 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | нейрахірург |
Навуковая сфера | нейрахірургія |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Мінскі медыцынскі інстытут у 1939 годзе. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху ў Беларусі[1].
З 1948 года ў Беларускім НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, з 1962 года адначасова выкладчык Беларускага інстытута ўдасканальвання ўрачэй[1].
У 1992—1999 працавала ў Рэспубліканскім дыягнастычным цэнтры Мінска.
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар шматлікіх публікацый па праблемах нейрахірургіі галаўнога мозгу. Працы па пытаннях рэгенерацыі перыферычных нерваў , дыягностыцы і лячэння пухлін спіннога мозга і ўнутрымазгавога кравацячэння[1].
Узнагароды і памяць
правіцьБаявы і працоўны шлях адзначаны многімі дзяржаўнымі і ўрадавымі ўзнагародамі, у тым ліку ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2 ступені, медалём «За адвагу». Заслужаны ўрач БССР (1964). Ганаровы грамадзянін Барысаўскага раёна (22.06.2004).
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Регенерация нерва при первичном и вторичном шве в условиях биологического тубажа различными тканями : Эксперим. исслед. : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / М. В. Павловец. ― Минск, 1959.