Марцэль Шмельцэр
Марцэль Шмельцэр (ням.: Marcel Schmelzer; 22 студзеня 1988, Магдэбург, ГДР) — нямецкі футбаліст, абаронца. Вядомы па выступах за дортмундскую «Барусію». Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2010—2014).
Агульная інфармацыя | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
22 студзеня 1988[1][2] (36 гадоў) |
|||||||||
Грамадзянства | Германія | |||||||||
Рост | 181 см | |||||||||
Вага | 77 кг | |||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||
|
||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||
|
||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клубная кар’ера
правіцьРаннія гады
правіцьМарсель пачынаў займацца футболам у сваім родным горадзе Магдэбургу, трэніруючыся спачатку ў «Фартуне», а затым і ў аднайменным клубе «Магдэбург».
«Барусія»
правіцьУ 17 гадоў яго заўважыла дортмундская «Барусія» і запрасіла ў моладзевую каманду. У 2008 годзе падпісаў прафесійны кантракт з «Барусіяй». 16 жніўня 2008 года дэбютаваў у Бундэслізе, згуляўшы ў выязным матчы першага тура супраць леверкузенскага «Баера», які скончыўся перамогай дортмундцаў з лікам 3:2. Марсель з’явіўся на поле на 78-й хвіліне, замяніўшы Дэдэ[3].
З 2016 па 2018 гады быў капітанам «Барусіі». Апошні раз з’явіўся на полі ў чэрвені 2020 года, пасля чаго на доўгі час выбыў з-за траўмы калена. Завяршыў кар’еру па заканчэнні сезона 2021/22.
Міжнародная кар’ера
правіцьДэбютаваў у складзе зборнай Германіі 17 лістапада 2010 года ў таварыскай гульне супраць зборнай Швецыі ў Гётэбаргу (0:0). Акрамя яго ў матчы ўдзельнічалі яго напарнікі па «Барусіі» Матс Хумельс, Марыа Гётцэ і Кевін Гроскройц.
Дасягненні
правіць- Чэмпіён Германіі (2): 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Германіі (3): 2012, 2017, 2021
- Уладальнік Суперкубка Германіі (3): 2013, 2014, 2019
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марцэль Шмельцэр