Марцін Ёнсруд Сундбю

Марцін Ёнсруд Су́ндбю (нарв.: Martin Johnsrud Sundby, нар. 26 верасня 1984, Осла) — нарвежская лыжнік, прызёр Алімпійскіх гульняў. Чэмпіён свету 2011 года ў эстафеце і бронзавы прызёр таго чэмпіянату ў класічнай гонцы на 15 км, шматразовы пераможца этапаў Кубка Свету. Спецыяліст як на стаерскіх дыстанцыях так і ў спрынце. Пераважным для яго лічыцца класічны стыль перамяшчэння на лыжах.

Лыжнік
Марцін Ёнсруд Сундбю
Асабістая інфармацыя
Пол мужчынскі пол[1][2]
Поўнае імя Марцін Ёнсруд Сундбю
Імя пры нараджэнні букмал: Martin Johnsrud Sundby
Грамадзянства Сцяг Нарвегіі Нарвегія
Дата нараджэння 26 верасня 1984(1984-09-26) (39 гадоў)
Месца нараджэння Осла, Нарвегія
Кар’ера
Клуб Сцяг Нарвегіі Roea IL
Статус спаборнічае
Медалі
Алімпійскія гульні
Срэбра Ванкувер 2010 эстафета 4×10 км
Бронза Сочы 2014 скіятлон 15+15 км
Чэмпіянаты свету
Бронза Хальменколен 2011 15 км класіка
Золата Хальменколен 2011 эстафета 4×10 км
Срэбра Валь-дзі-Ф'емэ 2013 скіятлон 15+15 км
Вынікі
Кубак свету
Дэбют у Кубку свету 2005
Перамог у Кубку свету 1
Найлепшая пазіцыя ў Кубку свету 13 (2008/09)
Апошняе абнаўленне: 7 сакавіка 2010

Спартыўная кар’ера правіць

У кубку свету Марцін Ёнсруд Сундбю дэбютаваў у 2005 годзе, у лістападзе 2007 года атрымаў сваю першаю перамогу на этапе Кубка Свету ў складзе эстафеты. Усяго на сённяшні момант мае адну перамогу на этапах Кубка Свету ў асабістых гонках і шэсць перамог у камандных гонках.

На Алімпіядзе 2010 у Ванкуверы заваяваў срэбра ў эстафеце, у індывідуальных гонках паказаў наступныя вынікі: 15 км вольным стылем — 33 месца, дуатлон 15+15 км — 18 месца, мас-старт 50 км — 15 месца.

Прымаў удзел у чэмпіянаце свету 2009 у Ліберэцы, дзе заняў 34 месца ў гонцы на 15 км класікай.

Пераможца лыжнай шматдзёнкі «Тур дэ скі» 2013—2014.

9 лютага 2014 года на Алімпійскіх гульнях у Сочы заваяваў бронзу ў скіятлоне (15 км класічным стылем + 15 км каньковым ходам).

Зноскі

  1. FIS database Праверана 1 красавіка 2021.
  2. Olympedia — 2006. Праверана 1 красавіка 2021.

Спасылкі правіць