Марцін Антоні Паўловіч

вучоны-геолаг, асветнік

Марцін Антоні ПАЎЛОВІЧ (польск.: Marek (Marcin) Antoni (Antoniusz) Pawłowicz; 9 лістапада 1789, Лагішын — 24 ліпеня 1830, Варшава) — геолаг, асветнік.

Марцін Антоні Паўловіч
Род дзейнасці геолаг
Дата нараджэння 9 лістапада 1789(1789-11-09)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 ліпеня 1830(1830-07-24)[1] (40 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, скончыў Віленскі ўніверсітэт. У 1808 годзе атрымаў ступень кандыдата філасофіі. Працаваў настаўнікам Віленскай гімназіі, потым у Віцебску. У 1817 годзе пераехаў у Варшаву. Для вывучэння мінералогіі і геалогіі Варшаўскі ўніверсітэт накіраваў М. Паўловіча ў Парыж і Фрыбург. Па звароце ў Варшаву ўпарадкаваў мінералагічны кабінет універсітэта, загадваў ім.

Навуковая дзейнасць правіць

Склаў 12 калекцый мінералаў для ваяводскіх гімназій. Выкладаў мінералогію ў Варшаўскім ліцэі, быў прафесарам Аляксандраўскага ўніверсітэта ў Варшаве.

Аўтар «Трактата аб уласцівасцях і зачатках базальтаў» (Варшава, 1822), апісання падарожжа ў Італію ў часопісе «Dziennik Warszawski» («Варшаўскі дзённік», 1825), артыкулаў у перыядычным друку. Выдаваў часопіс «Pamietnik fizycznych, matematycznych i statystycznych umiejetnosci…» («Веснік фізічных, матэматычных і статыстычных ведаў», 1829).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Polski Słownik Biograficzny. Т. XXV, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk, 1980;
  • Poczet wielkich geologów. Warszawa, 1974.