Марцін Якаўлевіч Вячорка

Марцін Якаўлевіч Вячорка (1911, в. Бармуты, Пружанскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Бярозаўскі раён — 1932) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусь. Сакратар падпольнай ячэйкі КПЗБ. Веў работу сярод моладзі в. Бармуты і навакольных весак супраць паланізацыі, за вызваленне з-пад польскага прыгнету, агітаваў юнакоў не ўступаць у польскае войска, распаўсюджваў нелегальную літаратуру. Напярэдадні 1 мая 1932 года арыштаваны дэфензівай і закатаваны. Каб схаваць сляды злачынства, паліцыя інспіравала самазабойства, яго цела было павешана на дрэве ва ўрочышчы каля дарогі. Пахаванне Вячорка вылілася ў вялікую дэманстрацыю. На радзіме на яго магіле пастаўлены помнік.

Марцін Якаўлевіч Вячорка
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 1911
Месца нараджэння
Дата смерці 1932
Партыя

Зноскі

Літаратура

правіць