Марыбарскі ўніверсітэт

Марыбарскі ўніверсітэт (славенск.: Univerza v Mariboru) — славенская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Марыбар.

Марыбарскі ўніверсітэт
славенск.: Univerza v Mariboru
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва славенск.: Univerza v Mariboru
Заснаваны 1975
Рэктар Здраўка Качыч[d]
Студэнты 13 500[1]
Краіна
Размяшчэнне Марыбар
Сайт um.si
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Карані ўніверсітэта сягаюць 1859 года, калі пры падтрымцы біскупа Антона Марціна Сломшака была створана духоўная семінарыя. У канцы 1950-х і пачатку 1960-х гадоў было створана больш факультэтаў: факультэты эканомікі, бізнесу і тэхналогіі ў 1959 годзе, аграноміі і права ў 1960 годзе і педагогікі ў 1961 годзе. Цырымонія адкрыцця ўніверсітэта адбылася 19 верасня 1975 года.

Структура

правіць
  • Факультэт сельскай гаспадаркі і навук аб жыцці
  • факультэт мастацтваў
  • Факультэт хіміі і хімічнай тэхнікі
  • Факультэт будаўніцтва, транспартнай тэхнікі і архітэктуры
  • Факультэт крымінальнага правасуддзя і бяспекі
  • Факультэт электратэхнікі і інфарматыкі
  • Факультэт эканомікі і бізнесу
  • Педагагічны факультэт
  • Факультэт энергетычных тэхналогій
  • Юрыдычны факультэт
  • Факультэт машынабудавання
  • Медыцынскі факультэт
  • Факультэт навук аб здароўі
  • Факультэт арганізацыйных навук
  • Факультэт лагістыкі
  • Прыродазнаўча-матэматычны факультэт
  • Факультэт турызму

Зноскі

  1. https://www.um.si/kakovost/Documents/bruc_prirocnik_2020.pdf — С. 9. Праверана 14 лютага 2021.
  2. Directory of Open Access Journals — 2003.

Спасылкі

правіць