Марына Аляксандраўна Шкроб
Марына Аляксандраўна Шкроб (13 жніўня 1967, в. Пухавічы, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі ўрач, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1], член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы[2].
Марына Аляксандраўна Шкроб | ||||
---|---|---|---|---|
|
||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |||
Нараджэнне |
13 жніўня 1967 (56 гадоў) |
|||
Адукацыя |
|
|||
Дзейнасць | урач, палітык | |||
Вядомы як | === |
Біяграфія Правіць
Нарадзілася 13 жніўня 1967 года ў в. Пухавічы Мінскай вобласці.
У 1991 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа». У 2003 годзе скончыла клінічную ардынатуру па акушэрстве і гінекалогіі[3].
Працавала санітаркай, медыцынскай сястрой 5-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска; урачом-акушэрам-гінеколагам радзільнага дома № 2 г. Мінска; урачом-акушэрам-гінеколагам, загадчыкам аддзялення 5-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска; галоўным акушэрам-гінеколагам упраўлення аховы здароўя Мінскага абласнога выканаўчага камітэта; намеснікам галоўнага ўрача па акушэрска-гінекалагічнай дапамозе 5-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска.
Узнагароды Правіць
- ганаровыя граматы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
- нагрудны знак Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».
Зноскі
.