Марына Уладзіміраўна Пятрова
Марына Уладзіміраўна Пятрова (6 лютага 1934, Рыга) — беларуская артыстка балета, педагог. Заслужаная артыстка БССР (1967).
Марына Уладзіміраўна Пятрова | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 лютага 1934 (90 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | балерына |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1952 годзе скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча.
У 1952—1972 гадах — салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, адначасова ў 1968—1971, 1973—1975 і з 1980 года — выкладчык Беларускага харэаграфічнага каледжа.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1959 года.
Творчасць
правіцьВыканала галоўныя партыі ў беларускіх балетах: Джулія, Няўзіра («Альпійская балада», «Выбранніца» Я. Глебава), Рузя («Падстаўная нявеста» Г. Вагнера); у спектаклях класічнага і сучаснага рэпертуару: Аўрора, Маша («Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Ліза («Марная засцярога» П. Л. Гертэля), Гамзаці, Вулічная танцоўшчыца («Баядэрка », «Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Гюльнара («Карсар » А. Адана), Вакханка («Вальпургіева ноч» Ш. Гуно), Крылянка («Папялушка » С. Пракоф’ева), Анель («Блакітны Дунай» І. Штрауса), Эгіна («Спартак » А. Хачатурана).
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- А. І. Калядэнка. Пятрова Марына Уладзіміраўна // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.