Марыс Утрыло (фр.: Maurice Utrillo; 25 снежня 1883, Парыж — 5 лістапада 1955, Дакс) — французскі жывапісец-пейзажыст.

Марыс Утрыло
фр.: Maurice Utrillo
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр, графік
Дата нараджэння 26 снежня 1883(1883-12-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лістапада 1955(1955-11-05)[4][5][…] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Miquel Utrillo[d]
Маці Сюзанна Валандон
Узнагароды і прэміі
афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў парыжскім раёне Манмартр. Яго маці была натуршчыца і будучая мастачка Сюзанна Валадон, бацька невядомы (па адной з версій, гэта быў мастак-аматар па прозвішчы Буасье). Маці пазіравала мастакам Агюсту Рэнуару і Берце Марызо. У 1891 годзе хлопчыка ўсынавіў іспанскі мастацкі крытык і пісьменнік Мігель Утрыё.

Марыс не атрымаў сістэматычнай мастацкай адукацыі, некаторыя прынцыпы яму падказала маці, нешта ён падгледзеў у мастакоў, якія працавалі на Манмартры. У выніку ён пачаў пісаць гарадскія пейзажы, якія падабаліся публіцы, але доўга заставаўся непрызнаным сярод мастацтвазнаўцаў і крытыкаў. У манеры Утрыло можна знайсці рысы постімпрэсіянізму і прымітывізму. З 1906 года мастак падпісваў свае працы як Марыс Валадон, затым прыняў прозвішча ойчыма.

Крытыкі ацанілі працы Утрыло толькі ў 1910-х гадах. У 1920-х мастак стаў знакамітасцю міжнароднага маштабу. У 1929 годзе ўрад Францыі ўзнагародзіў яго Ордэнам Ганаровага легіёна. У 1935 годзе Утрыло ажаніўся з Люсі Валор і з ёй з’ехаў у парыжскі прыгарад Ле-Везінэ. Мастак памёр 5 лістапада 1955 года ў Даксе, дэпартамент Ланды. Пахаваны на могілках Сен-Венсан.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Maurice Utrilloministère de la Culture.
  3. http://www.huffingtonpost.com/karin-badt/now-in-paris-valadan-and_b_201956.html
  4. Maurice Utrillo
  5. Maurice Utrillo // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.