Марыт Б’ёрген

нарвежская лыжніца
(Пасля перасылкі з Марыт Б'ёрген)

Марыт Б’ёрген (нарв.: Marit Bjørgen; нар. 21 сакавіка 1980, Тронхейм) — нарвежская лыжніца. Самая тытулаваная спартсменка ў гісторыі Алімпіяд, з’яўляецца ўладальніцай 15 алімпійскіх медалёў: васьмі залатых, чатырох сярэбраных і трох бронзавых. 18-разовая чэмпіёнка свету, шматразовая чэмпіёнка Нарвегіі. Трохразовая ўладальніца Кубка свету (2004/05, 2005/06, 2011/12). Лідзіруе па колькасці перамог на этапах Кубка свету за кар’еру як сярод жанчын, так і мужчын.

Лыжнік
Марыт Б’ёрген
Марыт Б’ёрген (2009)
Асабістая інфармацыя
Пол жанчына[1]
Мянушка The Iron Lady[2]
Грамадзянства Сцяг Нарвегіі Нарвегія
Дата нараджэння 21 сакавіка 1980(1980-03-21) (44 гады)
Месца нараджэння Тронхейм, Нарвегія
Рост 168 см
Вага 64 кг
Кар’ера
Клуб Сцяг Нарвегіі Рогнес
Статус спаборнічае
Медалі
Лыжныя гонкі
Алімпійскія гульні
Срэбра Солт-Лейк-Сіці 2002 эстафета 4×5 км
Срэбра Турын 2006 10 км класіка
Бронза Ванкувер 2010 10 км
Золата Ванкувер 2010 асабісты спрынт класіка
Золата Ванкувер 2010 дуатлон 7,5+7,5 км
Золата Ванкувер 2010 эстафета 4×5 км
Срэбра Ванкувер 2010 30 км класіка
Золата Сочы 2014 скіятлон 7,5+7,5 км
Золата Сочы 2014 камандны спрынт
Золата Сочы 2014 30 км
Срэбра Пхёнчхан 2018 скіятлон 7,5+7,5 км
Бронза Пхёнчхан 2018 10 км
Золата Пхёнчхан 2018 эстафета 4×5 км
Бронза Пхёнчхан 2018 камандны спрынт
Золата Пхёнчхан 2018 30 км
Чэмпіянаты свету
Срэбра Валь-дзі-Ф’емэ 2003 эстафета 4×5 км
Золата Валь-дзі-Ф’емэ 2003 асабісты спрынт
Бронза Оберстдорф 2005 10 км
Срэбра Оберстдорф 2005 дуатлон 7,5+7,5 км
Золата Оберстдорф 2005 эстафета 4×5 км
Золата Оберстдорф 2005 камандны спрынт
Золата Оберстдорф 2005 30 км класіка
Бронза Сапара 2007 камандны спрынт
Бронза Сапара 2007 эстафета 4×5 км
Золата Хальменколен 2011 асабісты спрынт
Золата Хальменколен 2011 дуатлон 7,5+7,5 км
Золата Хальменколен 2011 10 км класіка
Золата Хальменколен 2011 эстафета 4×5 км
Срэбра Хальменколен 2011 30 км
Золата Валь-дзі-Ф’емэ 2013 асабісты спрынт
Золата Валь-дзі-Ф’емэ 2013 скіятлон 15 км
Срэбра Валь-дзі-Ф’емэ 2013 10 км
Золата Валь-дзі-Ф’емэ 2013 эстафета 4×5 км
Золата Валь-дзі-Ф’емэ 2013 30 км
Ролікавыя лыжы
Чэмпіянаты свету
Срэбра Ротэрдам 2000 пралог
Срэбра Ротэрдам 2000 праследаванне
Срэбра Ротэрдам 2000 каманднае праследаванне
Золата Ротэрдам 2000 эстафета
Срэбра Ротэрдам 2000 мас-старт
Золата Эўрэ 2011 10 км класіка
Вынікі
Кубак свету
Дэбют у Кубку свету 27 снежня 1999
Перамог у Кубку свету 75
Найлепшая пазіцыя ў Кубку свету 1 (2004/05, 2005/06, 2011/12)
Дыстанцыйныя віды 1 (2004/05 , 2011/12)
Спрынтарскія віды 1 (2002/03, 2003/04, 2004/05, 2005/06)
Пазіцыі на подыуме 1 2 3
Дыстанцыйныя віды 33 10 9
Спрынтарскія віды 28 6 3
Эстафеты 14 5 2
Камандны спрынт 6 2 0
Апошняе абнаўленне: 11 лютага 2014

На лыжах з 7 гадоў, сур’ёзныя заняткі пачаліся ў 12 гадоў. Дэбют у кубку свету адбыўся 27 снежня 1999 года.

У снежні 2009 года Б’ёрген атрымала афіцыйны дазвол ВАДА на выкарыстанне прэпаратаў ад астмы (у прыватнасці, сімбікорта, у склад якога ўваходзіць забаронены сальбутамол), уключаных у спіс забароненых прэпаратаў. Прэпараты ад астмы спартсменка была вымушана прымаць на працягу некалькіх сезонаў.

Уладальніца 1 залатога і 4 срэбных медалёў чэмпіянату свету па бегу на ролікавых лыжах 2000 года, на хатнім чэмпіянаце свету 2011 года выйграла яшчэ адно «золата» ў гэтым відзе спорту.

Бронза спрынту Зімовых Алімпійскіх гульняў 2018, што прайшоў 21.2.2018 у карэйскім Пхёнчхане, стала для яе чатырнаццатай алімпійскай узнагародай у кар’еры. Нарвежская лыжніца пасля гэтага стала самай тытулаванай спартсменкай у гісторыі Алімпіяд[3].

6 красавіка 2018 года Марыт Б’ёрген аб’явіла пра завяршэнне кар’еры[4].

Зноскі

Спасылкі правіць