Марыям Мірзахані
Марыя́м Мірзахані́ (перс.: مریم میرزاخانی; 3 мая 1977, Тэгеран — 15 ліпеня 2017, Стэнфард) — іранскі і амерыканскі матэматык, якая спецыялізавалася на геаметрыі Лабачэўскага, тэорыі Тэйхмюлера, эргадычнай тэорыі, сімплектычнай геаметрыі[13]. У 2014 годзе атрымала Філдсаўскую прэмію, стаўшы першай жанчынай-лаўрэатам і першым лаўрэатам з Ірана[14].
Марыям Мірзахані | |
---|---|
مریم میرزاخانی | |
Дата нараджэння | 12 мая 1977[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 ліпеня 2017[3][4] (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Ян Вандрак[d][7] |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчыца ўніверсітэта, таполаг |
Навуковая сфера | матэматык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі (PhD) па матэматыцы |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Кёрціс Мак-Мулен[11] |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | mmirzakhani.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСярэднюю адукацыю атрымала ў школе Фарзанеган — адной са школ спецыяльна для дзяўчат, якія ўваходзяць у структуру Нацыянальнай арганізацыі па развіццю выключных талентаў у Іране. У 1994 і 1995 гадах выйграла залатыя медалі на міжнародных матэматычных алімпіядах[15]. У 1999 годзе закончыла Тэхналагічны ўніверсітэт Шарыф у Тэгеране.
З 1999 года жыла ў ЗША[16][17]. У 2004 годзе атрымала доктарскую ступень у Гарвардскім універсітэце. З 2008 года — прафесар матэматыкі ў Стэнфардскім універсітэце.
У 2010 годзе на Міжнародным матэматычным кангрэсе была запрошаным дакладчыкам на тэму «Тапалогія, дынамічныя сістэмы і звычайныя дыферэнцыяльныя ўраўненні»[18].
У 2014 годзе стала лаўрэатам Філдсаўскай прэміі за «выдатны ўклад у дынаміку і геаметрыю рыманавых паверхняў і тэорыю прастор іх модуляў»[19].
Памерла 14 ліпеня 2017 года[20] ў Медыцынскім цэнтры Стэнфардскага ўніверсітэта ад наступстваў раку грудзей, які быў упершыню дыягнаставаны ў 2013 годзе.
Сям'я
правіцьМуж — Ян Вондрак (чэшск.: Jan Vondrák), вучоны ў галіне інфарматыкі чэшскага паходжання[21], дачка — Анахіта.
Узнагароды
правіць- Прэмія Блюменталя Амерыканскага матэматычнага таварыства (2009)
- Прэмія Руф Сатэр (2013)
- Прэмія Математычнага інстытута Клэя (2014)
- Філдсаўская прэмія (2014)
Асноўныя працы
правіць- Simple geodesics and Weil-Petersson volumes of moduli spaces of bordered Riemann surfaces. Inventiones Mathematicae 167, 179—222 (2007) pdf
- Weil-Petersson volumes and intersection theory on the moduli space of curves. Journal of the American Mathematical Society 20, 1-23 (2007) pdf
- Growth of the number of simple closed geodesics on hyperbolic surfaces. Annals of Mathematics (2) 168-1, 97-125 (2008) pdf
- Growth of Weil-Petersson volumes and random hyperbolic surfaces of large genus. J. Differential Geom. 94 (2013), no. 2, 267—300 pdf
- Invariant and stationary measures for the SL(2,R) action on moduli space. (сумесна з Алексам Эскіным]]) pdf
Зноскі
правіць- ↑ وبسایت رسمی مریم میرزاخانی Праверана 6 верасня 2018.
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Maryam Mirzakhani, Stanford mathematician and Fields Medal winner, dies // Stanford News — 2017.
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Maryam Mirzakhani becomes 1st woman to win Fields Medal — CBC News, 2014.
- ↑ White M. L. Maryam Mirzakhani // Maryam Mirzakhani
- ↑ Maryam Mirzakhani Is First Woman Fields Medalist Праверана 16 ліпеня 2017.
- ↑ Mirzakhani M. Ergodic Theory of the Earthquake Flow // International Mathematics Research Notices / P. Sarnak — OUP, 2010. — ISSN 1073-7928; 1687-0247; 1687-3017 — doi:10.1093/IMRN/RNM116
- ↑ Report of the President to the Board of Trustees // Stanford News — 2008.
- ↑ а б в г Maryam Mirzakhani, first woman to win Fields Medal, dies // The Seattle Times — Seattle: 2017. — ISSN 0745-9696; 2642-7192 Праверана 16 ліпеня 2017.
- ↑ http://www.seattletimes.com/nation-world/maryam-mirzakhani-first-woman-to-win-fields-medal-dies/ Праверана 16 ліпеня 2017.
- ↑ http://www.nasonline.org/member-directory/deceased-members/20022806.html Праверана 25 лютага 2018.
- ↑ Curriculum Vitæ, Maryam Mirzakhani (older version, at CMI) . Архівавана з першакрыніцы 24 ноября 2005. Праверана 12 августа 2014.
- ↑ Polo, Susana. Maryam Mirzakhani Becomes First Woman to Earn Fields Medal for Mathematics in Its 78 Year History . The Mary Sue. Праверана 13 жніўня 2014.
- ↑ Марыям Мірзахані: вынікі (англ.). Міжнародная матэматычная алімпіяда.
- ↑ Princeton University: Maryam Mirzakhani
- ↑ A Tenacious Explorer of Abstract Surfaces
- ↑ ICM Plenary and Invited Speakers since 1897(недаступная спасылка). International Congress of Mathematicians. Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2017. Праверана 29 ліпеня 2017.
- ↑ IMU Prizes 2014 citations(недаступная спасылка). International Mathematical Union. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2017. Праверана 12 August 2014.
- ↑ Iranian math genius Mirzakhani passes away (англ.). Press TV (15 ліпеня 2017). Праверана 15 ліпеня 2017.
- ↑ Ян Вондрак(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2014. Праверана 29 ліпеня 2017.
Літаратура
правіць- Филина О. Художница вычислений(руск.) // Огонёк : журнал. — 2014.