Стэнфард (англ.: Stanford) — статыстычна адасобленая мясцовасць у акрузе Санта-Клара ў Каліфорніі (ЗША), якая мяжуе з Пала-Альта. Практычна цалкам уяўляе сабой універсітэцкі гарадок, насельніцтва складаюць студэнты, выкладчыкі і даследчыкі Стэнфардскага ўніверсітэта. Жылы раён Каледж-Тэрэйс, які прылягае да ўніверсітэта, уваходзіць у муніцыпальныя межы Пала-Альта.

Стэнфард
англ.: Stanford
Stanford, California, United States Post Office, March 2019.jpg
Краіна
Штат
Акруга
Каардынаты
Плошча
7,2 км²
Вышыня цэнтра
23 м
Насельніцтва
13 315 чалавек (2000)
Нацыянальны склад
белыя 60,4%
азіяты 25,6%
негры 4,9%
карэнныя росы 0,9%
іншыя 3,7%
змяшаныя 4,6%
Часавы пояс
Тэлефонны код
+1 650
Паштовы індэкс
94305, 94309
Стэнфард на карце ЗША ±
Стэнфард (Каліфорнія) (ЗША)
Стэнфард (Каліфорнія)
Стэнфард (Каліфорнія) (Каліфорнія)
Стэнфард (Каліфорнія)

НасельніцтваПравіць

Паводле перапісу насельніцтва 2000 года, у Стэнфардзе пражывала 13 315 чалавек (13 676 у 2007 годзе). Насельніцтва Стэнфарда па шэрагу параметраў адрозніваецца ад насельніцтва ЗША і штата Каліфорнія, што абумоўлена яго складам — студэнты і выкладчыкі. У прыватнасці, у Стэнфардзе пражывае значна больш высокі працэнт насельніцтва ў працаздольным узросце з 18 да 65 гадоў (93 % супраць 74 % у цэлым па краіне) і нізкі працэнт дзяцей да 5 гадоў (3 % супраць 7 %). Сярэдні ўзрост жыхара Стэнфарда ў 2007 годзе быў у паўтара разы ніжэйшы, чым па Каліфорніі ў цэлым (22,1 супраць 33,3 года). Больш за 94 % насельніцтвы Стэнфарда ва ўзросце 25 гадоў і старэй мае прынамсі першую навуковую ступень (24 % у сярэднім па краіне). Звыш чвэрці жыхароў Стэнфарда азіяцкага паходжання (менш за 4 % у сярэднім па ЗША), больш за 25 % нарадзіліся па-за межамі ЗША (11 % па краіне). Толькі 27 % мужчынскага насельніцтва Стэнфарда і менш за 30 % жаночага насельніцтва знаходзіцца ў шлюбе, тады як па ЗША доля жанатых і замужніх перавышае 50 %.

Адрозніваецца насельніцтва Стэнфарда ад сярэднеамерыканскага і па эканамічных паказчыках. У прыватнасці, у Стэнфардзе значна вышэй доля насельніцтва, якое карыстаецца здымным жыллём (75 % адзінак жылля ідуць на здым супраць 34 % у сярэднім па краіне), і доля насельніцтва, якое пражывае ніжэй рысы беднаты (21 % супраць 12 % па ЗША), пры тым, што ў сярэднім даход на душу насельніцтва (22 443 долара ЗША) некалькі перавышае аналагічны нацыянальны паказчык (21 587 долараў).

ПалітыкаПравіць

Па палітычных поглядах насельніцтва Стэнфарда мае левы нахіл. Паводле даных за 2002 год, 54 % насельніцтва падтрымлівалі дэмакратаў і толькі 36 % падтрымлівалі рэспубліканцаў. На прэзідэнцкіх выбарах 2000 года 56 % выбаршчыкаў прагаласавалі за кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычнай партыі Альберта Гора[1].

СпортПравіць

У ліпені праводзіцца жаночы тэнісны турнір Bank of the West Classic, які з 2009 года адносіцца да катэгорыі прэм'ер-турніраў WTA. Гульні праходзяць на адкрытых хардавых кортах.

СлавутасціПравіць

 
Стэнфардская «Талерка»

У Стэнфардзе размешчаны Цэнтр мастацтваў імя Кантара (англ.: Cantor Arts Center) і карцінная галерэя Томаса Уэлтана, якая з'яўляецца часткай факультэта гісторыі мастацтва[2], а таксама парк скульптур Радэна[3], які змяшчае 200 прац скульптара, уключаючы копіі «Вароты Пекла» і «Грамадзян Кале»[4].

Яшчэ адной славутасцю Стэнфарда лічыцца радыётэлескоп, у прастамоўі названы проста «Талеркай» (англ.: The Dish)[3].

Побач са студгарадком Стэнфарда размешчаны запаведнік Джаспер Рыдж (англ.: Jasper Ridge Biological Preserve), які выкарыстоўваецца для даследаванняў супрацоўнікамі і студэнтамі ўніверсітэта[5].

Зноскі

СпасылкіПравіць