Марыяна Гамір Улібары

Марыяна Гамір Улібары (ісп./баскск.: Mariano Gamir Ulibarr; 1877, Мадрыд28 ліпеня 1962(1962-07-28), Valparaíso de Abajo[d], Кастылія — Ла-Манча)[1]іспанскі ваенны дзеяч, брыгадны генерал, удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Марыяна Гамір Улібары
Дата нараджэння 1877
Месца нараджэння
Дата смерці 28 ліпеня 1962(1962-07-28)
Месца смерці
Бацька José Gámir y Maladén[d]
Маці Emilia Ulibarri Bote[d]
Грамадзянства
Прыналежнасць Рэспубліканская фракцыя (Іспанія)
Род войскаў Сухапутныя войскі Іспаніі[d]
Званне брыгадны генерал
Бітвы/войны

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Мадрыдзе. Баск[2].

Скончыў Ваенную акадэмію Таледа, дырэктарам якой пазней стаў[3].

Да грамадзянскай вайны, у ліпені 1936 года, даслужыўся да брыгаднага генерала. Будучы камандзірам 5-й пяхотнай брыгады, захаваў вернасць рэспубліцы і ўдзельнічаў у падаўленні паўстання ў Валенсіі[4]. Пазней узначальваў рэспубліканскія войскі на Тэруэльскім фронце[3].

У канцы мая 1937 года быў накіраваны ў Кантабрыйскую вобласць. Узяў на сябе кіраўніцтва рэспубліканскімі сіламі ў Краіне Баскаў[5]. Пазней Гамір атрымаў поўнае камандаванне ўсімі сіламі Паўночнай арміі[6] і ўзначаліў Савет урадавых дэлегатаў Поўначы[7]. З падзеннем Паўночнага сектара збег у Францыю і хутка вярнуўся ў Іспанію. Генерала раскрытыкавалі за правал Паўночнаіспанскай кампаніі. Праз гэта Гамір больш не ўдзельнічаў у кіраванні войскамі і займаў толькі бюракратычныя пасады. У прыватнасці, ён стаў членам міжнароднай камісіі, якая абмяркоўвала вывад інтэрнацыянальных брыгад з Іспаніі[8]. У кастрычніку 1938 года заняў пасаду генеральнага інспектара ваеннай інструкцыі[9].

Пасля падзення Каталоніі і заканчэння вайны ён збег у Францыю, дзе жыў да 1955 года[8]. Потым вярнуўся ў Іспанію[1].

Мемуары

правіць
  • Gámir Ulibarri, Mariano; Miaja, J. (1939). "De mis memorias". Guerra de España 1936-1939. Campaña del norte. Comisión internacional. Ediciones Estrella.

Крыніцы

правіць
  1. а б «Necrológica. Mariano Gamir Ulibarri», ABC, pág. 82 (29 de julio de 1962)
  2. Stanley G. Payne (1975). Basque Nationalism. University of Nevada Press, ISBN 978-0-87417-042-9, pág. 209
  3. а б Hugh Thomas (1976). Historia de la Guerra Civil Española. Círculo de Lectores, Barcelona, ISBN 84-226-0874-X, pág. 742
  4. Francisco J. Romero Salvadó (2013). Historical Dictionary of the Spanish Civil War, The Scarecrow Press, pág. 141
  5. Michael Alpert (2013). The Republican Army in the Spanish Civil War, 1936–1939, Cambridge University Press, pág. 380
  6. Francisco J. Romero Salvadó (2013). Historical Dictionary of the Spanish Civil War, The Scarecrow Press, pág. 307
  7. Hugh Thomas (1976). Historia de la Guerra Civil Española. Círculo de Lectores, Barcelona, ISBN 84-226-0874-X, pp. 776-777
  8. а б Francisco J. Romero Salvadó (2013). Historical Dictionary of the Spanish Civil War, The Scarecrow Press, pág. 142
  9. Michael Alpert (2013). The Republican Army in the Spanish Civil War, 1936–1939, Cambridge University Press, pág. 153