Паўночнаіспанская кампанія

Паўночнаіспанская кампанія — баявыя дзеянні грамадзянскай вайны ў Іспаніі на тэрыторыі правінцый Астурыя, Сантандэр і Біская. За перыяд з сакавіка па кастрычнік 1937 года іспанскім нацыяналістам атрымалася захапіць дадзеныя рэгіёны, паклаўшы канец рэспубліканскай уладзе на поўначы краіны.

Паўночнаіспанская кампанія
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Карта кампаніі.
Карта кампаніі.
Дата 31 сакавіка27 кастрычніка 1937
Месца Паўночная Іспанія
Вынік перамога нацыяналістаў
Праціўнікі
 Другая Іспанская Рэспубліка
Краіна Баскаў
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Савецкія ваенспецы
Франкісцкая Іспанія
Корпус добраахвотніцкіх сіл
Легіён «Кондар»
Камандуючыя
Франсіска Льяна дэ ла Энкамьенда
Марыяна Гамір Улібары
Хасэ Антоніа Агірэ
Уладзімір Гораў
Эміліа Мола
Фідэль Давіла
Хасэ Сальчага
Эторэ Бастыка
Марыа Берці
Сілы бакоў
120 000 чалавек 160 000 чалавек
Страты
33 000 забітых 10 000 забітых

Перадгісторыя

правіць

У выніку летне-восеньскіх баёў 1936 года распачатай грамадзянскай вайны Паўночная Іспанія апынулася ў атачэнні паўстанцаў. Паведамленне з «вялікай зямлёй» ажыцяўлялася па моры і паветры. Рэспубліканскія войскі ў дадзеным рэгіёне адчувалі востры недахоп харчавання і абмундзіравання. Палітычнае становішча таксама заставалася складаным: Краіна Баскаў (у складзе якой знаходзілася Біская), дзе мелі ўплыў басконскія нацыяналісты, атрымала ад цэнтральнага ўрада аўтаномію за лаяльнасць у вайне; у Астурыі ўладу захапілі камуністы і сацыялісты, утварыўшы Суверэнны савет Астурыі і Леона; Сантандэр утрымліваў мясцовы рэспубліканскі камітэт. Усе гэтыя органы лічылі сябе суверэннымі і то не хацелі, то не маглі каардынаваць дзеянні.

Ход падзей

правіць

Біская

правіць
 
Салдаты-баскі аднаго з батальёнаў.

Першы ўдар праціўніка прыйшоўся па правінцыі Біская.

Наступленне пачалося на досвітку 31 сакавіка 1937 года. Увесь красавік нацыяналісты не маглі прасунуцца далей берагоў ракі Дэвы. Штодня ім атрымоўвалася прасоўвацца ў сярэднім на 600-700 метраў. Сутыкнуўшыся з рэзкім супрацівам з боку баскаў, паўстанцы прыпынілі аперацыю, скарыстаўшыся надыходам дрэннага надвор’я. 11 чэрвеня Паўночная армія нацыяналістаў, пасля папярэдняга абстрэлу з 150 артылерыйскіх гармат і ўдараў італьянскай авіяцыі і авіяцыі «Легіёна Кондар», аднавіла баявыя дзеянні.

Да гэтага часу мяцежнікі выйшлі на абарончую лінію «Жалезны пояс», за якім знаходзіўся Більбаа, галоўны горад Біскаі. Нацыяналісты знайшлі праблемныя ўчасткі і ўдарылі па іх, прарваўшыся да сталіцы правінцыі. У сярэдзіне дня 19 чэрвеня паўстанцы і італьянцы з усходу і поўначы без бою ўвайшлі ў Більбаа. Баскі вывелі з ладу большасць гарадскіх мастоў, але горад застаўся ў асноўным некранутым, у тым ліку яго прамысловасць, якая захавалася, нягледзячы на тое, што рэспубліканскія кіраўнікі загадалі знішчыць фабрыкі і заводы.

Для ўсяго так званага Паўночнага фронту Рэспублікі падзенне Біскаі было катастрофай, таму што на яе абароне грунтавалася абарона двух іншых правінцый. Таксама знік адзін з яе найважнейшых горназдабыўных і прамысловых цэнтраў, што таксама прывяло да павелічэння сіл нацыяналістаў.

Сантандэр

правіць

На пачатак жніўня лінія фронту размяшчалася на горным хрыбце Кантабрыі, самыя высокія вяршыні якога знаходзіліся ў руках ўрада. Адзіным уразлівым месцам быў Рэйнаскі выступ, размешчаны на поўдзень ад горнага хрыбта, які складаў урадавы фарпост на Кастыльскім плато.

Нацыяналісты вырашылі двума збежнымі ўдарамі зрэзаць Рэйнаскі выступ, пачаўшы 14 жніўня ваенную аперацыю ў дадзеным раёне. Ужо з 18 жніўня рэспубліканскі фронт стаў рассыпацца. Патрапаныя батальёны пачалі здавацца ворагу (нярэдка — у поўным складзе) або без супраціву адступалі на поўнач, да мора. Кіраўніцтва рэспубліканцаў разгарнула ўсеагульную эвакуацыю ў Астурыю, якая ўсё яшчэ заставалася вернай Рэспубліцы. 24 снежня нацыяналісты захопліваюць Тарэлавегу, а ў 18:00 займаюць пераправу ў Барэда, і сухапутнае паведамленне з Астурыяй перарываецца. Шырока распаўсюджваюцца ўцёкі палітычных і ваенных камандзіраў Рэспублікі.

25 жніўня ўрадавыя вайскоўцы ўступілі ў кантакт з праціўнікам і дамовіліся здаць Сантандэр без бою ў абмен на жыццё, свабоду і права на свабодны выезд за мяжу яго былых абаронцаў і жыхароў. Раніцай 26 жніўня салдаты з 4-й наварскай брыгады арміі нацыяналістаў і італьянскай дывізіі «Літорыа» прасоўваюцца да сталіцы і ўваходзяць у яе каля поўдня.

Падзенне Сантандэра засяродзіла ўсе рэспубліканскія войскі ў Астурыі, рэгіёне, найбольш аддаленым ад астатняй Рэспубліканскай Іспаніі.

Астурыя

правіць

Хутка пасля Сантандэрскай аперацыі нацыяналісты пачалі наступленне на Астурыю. У першы перыяд аперацыі яны сутыкнуліся з жорсткім рэспубліканскім супрацівам ля перавала Эль-Мазука, які быў захоплены толькі пасля некалькіх тыдняў кровапралітных баёў.

Тым часам авіяцыя легіёна «Кондар», каля 50 самалётаў, засяродзіла свае намаганні на бамбардзіроўцы партоў, асабліва партоў Хіхона і Авілеса, каб перашкодзіць рэспубліканскім войскам атрымаць дапамогу ці, у канчатковым выніку, эвакуіравацца. Немцы таксама апрабавалі новую тактыку атакі — «дывановыя бамбардзіроўкі», якая ў гарыстай мясцовасці Астурыі апынулася вельмі эфектыўнай.

20 кастрычніка, калі стала ясна, што падзенне правінцыі — справа некалькіх гадзін, Суверэнны савет Астурыі і Леона выдаў загад аб неадкладнай эвакуацыі. Рэспубліканскія ваенныя і палітычныя кіраўнікі і савецкія саветнікі беглі па моры або па паветры. У гэты ж дзень «пятая калона» франкістаў выйшла з падполля і ўступіла ў бой у горадзе Хіхон, сілай захапіўшы некаторыя грамадскія будынкі. Да канца дня здаліся каля дваццаці двух рэспубліканскіх батальёнаў.

Да 27 кастрычніка ўся Астурыя апынулася ў руках нацыяналістаў.

Вынікі

правіць

З заваяваннем Паўночнай Іспаніі нацыяналісты сталі кантраляваць 36% прамысловай вытворчасці краіны, 60% здабычы вугалю і амаль усю вытворчасць сталі. Падзенне Астурыі, Сантандэра і Біскаі таксама дазволіла франкісцкаму флоту перадыслакавацца ў Міжземнае мора, каб падмацаваць эскадру, якая знаходзілася там, і нападаць на лініі забеспячэння праціўніка.

Літаратура

правіць
  • Томас Х. Гражданская война в Испании. 1931—1939 гг. — М.: Центрполиграф, 2003. — 573 с. — ISBN 5-9524-0341-7.
  • Данилов С. Ю. Гражданская война в Испании (1936—1939). — М.: Вече, 2004. — 352 с. — ISBN 5-9533-0225-8.