Франсіска Льяна дэ ла Энкамьенда

Франсіска Льяна дэ ла Энкамьенда (ісп.: Francisco Llano de la Encomienda; 17 верасня 187931 снежня 1963) — іспанскі ваенны дзеяч, генерал. Удзельнік Рыфскай вайны і грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Франсіска Льяна дэ ла Энкамьенда
Дата нараджэння 17 снежня 1879(1879-12-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 снежня 1963(1963-12-31) (84 гады)
Месца смерці
Дзеці Luis de Llano Palmer[d]
Грамадзянства
Званне брыгадны генерал
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Military Medal of Spain Cross of the Military Merit - Red Decoration Cross of the Royal and Military Order of Saint Hermenegild Medal of Suffering for the Motherland

Біяграфія

правіць

У 1898—1900 годах навучаўся ў Таледскай пяхотнай акадэміі[1]. Двойчы накіроўваўся на службу ў Іспанскае Марока[2].

У лютым 1936 года, пасля выбараў і прыходу да ўлады Народнага фронту, прызначаны камандуючым IV ваеннай акругай (Барселона)[3][4].

У пачатковы перыяд грамадзянскай вайны трапіў у палон да мяцежнага генерала Мануэля Годэда[2], але хутка вызвалены[5].

У лістападзе 1936 года адпраўлены ў Більбаа[3], дзе ўзначаліў рэспубліканскую абарону ў Кантабрыйскай паласе[6]. У пачатку 1937 года стаў камандуючым Паўночнай арміяй[7].

Пасля падзення Астурыі ўцёк у Францыю, а затым вярнуўся ў Іспанію. Пры вяртанні на радзіму быў аддадзены пад суд за правал Паўночнай кампаніі. Пасля гэтага кіраваў вайсковай падрыхтоўкай[8].

У сакавіку 1939 года адправіўся ў эміграцыю, пераехаўшы спачатку ў Францыю, а потым у Мексіку[2].

Крыніцы

правіць
  1. Francisco Llano de la Encomienda
  2. а б в Alpert 2013, p. 340.
  3. а б Alpert 2013, p. 62.
  4. Alpert 2013, p. 37.
  5. Thomas 1976, p. 261.
  6. Graham 2002, p. 247.
  7. Alpert 2013, p. 147.
  8. Alpert 2013, p. 88.

Літаратура

правіць
  • Graham, Helen (2002-12-19). The Spanish Republic at War 1936-1939. Cambridge University Press. p. 247. ISBN 978-0-521-45932-7. Праверана 2015-07-15.
  • Alpert, Michael (2013-02-28). The Republican Army in the Spanish Civil War, 1936–1939. Cambridge University Press. ISBN 978-1-107-32857-0. Праверана 2015-07-15.
  • Ramón Puche Maciá. Biografi-as del bando republicano: Francisco Llano de la Encomienda(недаступная спасылка) (2008). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2008. Праверана 14 ліпеня 2015.
  • Thomas, Hugh (1976). Historia de la Guerra Civil Española. Barcelona: Círculo de Lectores. ISBN 84-226-0874-X.