Хасэ Антоніа Агірэ

Хасэ Антоніа Агірэ Лекубе (баск. José Antonio Aguirre y Lecube; 6 сакавіка 1904, Більбаа, Іспанія — 22 сакавіка 1960, Парыж, Францыя) — іспана-басконскі палітык, дзеяч баскскага нацыяналізму, першы прэзідэнт (леендакары) Краіны Баскаў (1936—1960).

Хасэ Антоніа Агірэ
1-ы President of the Basque Autonomous Community[d]
7 кастрычніка 1936 — 22 сакавіка 1960
Пераемнік Jesús María de Leizaola[d]
дэпутат кортэсаў Другой Іспанскай Рэспублікі[d]
12 ліпеня 1931 — 9 кастрычніка 1933
дэпутат кортэсаў Другой Іспанскай Рэспублікі[d]
8 снежня 1933 — 7 студзеня 1936
дэпутат кортэсаў Другой Іспанскай Рэспублікі[d]
6 сакавіка 1936 — 2 лютага 1939
дэпутат кортэсаў Другой Іспанскай Рэспублікі[d]
7 снежня 1931 — 30 ліпеня 1931
Пераемнік Manuel Robles Aranguiz[d]
mayor of Getxo[d]
13 красавіка 1931 — 28 чэрвеня 1931
Нараджэнне 6 сакавіка 1904(1904-03-06)[1]
Смерць 22 сакавіка 1960(1960-03-22)[2][3][…] (56 гадоў)
Імя пры нараджэнні ісп.: Jose Antonio Aguirre Lecube
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць regional policy[d][4]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Сярэднюю адукацыю атрымаў у першай у краіне ікастоле — школе, дзе ўсе прадметы выкладаліся на баскскай мове. Атрымаў юрыдычную адукацыю.

У 1920 годзе памёр яго бацька, і Агірэ разам з вялікай сям’ёй пераехаў у Алгорту. У 1926 годзе, пасля арміі, уладкаваўся ў юрыдычную фірму, пазней адкрыўшы ўласную. Паралельна пачаў удзельнічаць у кіраванні сямейнай фабрыкай па вытворчасці шакаладу, дасягнуўшы ў гэтай справе значных поспехаў. Атрымаў вядомасць дзякуючы палітыцы па павышэнні дабрабыту рабочых. Як юрыст Алігарэ нярэдка аказваў дапамогу прадстаўнікам бедных класаў. Ён таксама быў футбалістам, гуляў за клуб Атлетык Більбаа.

У канцы 1920-х гадоў далучыўся да Баскскай нацыяналістычнай партыі.

Падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі Агірэ застаўся верны Другой Рэспубліцы, сфармаваў у Краіне Баскаў урад з прадстаўнікоў розных палітычных сіл: баскскіх нацыяналістаў, сацыялістаў, левых нацыяналістаў, левых і цэнтрысцкіх рэспубліканцаў, камуністаў.

Летам 1937 года, калі паўстанцы прарвалі абарону вакол Більбаа, Агірэ быў вымушаны бегчы ў Каталонію; пасля паражэння Рэспублікі эміграваў у Францыю. Адтуль у 1940 года уцёк у Швецыю праз Бельгію (дзе хаваўся ў езуіцкім каледжы) і Германіт (дзе пражыў чатыры месяцы, пакінуўшы сям’ю ў Лёвене). У 1941 годзе разам са сваёй жонкай і дзецьмі адправіўся ў Бразілію.

Далей жыў у Бразіліі, Уругваі, Аргенціне. Потым пераехаў у ЗША, дзе выкладаў у Калумбійскім універсітэце. Некалькі разоў выязджаў у краіны Лацінскай Амерыкі. Вёў антыфашысцкую агітацыю сярод баскскіх дыяспар. Быў удзельнікам першай канферэнцыі ААН. У 1946 годзе пераехаў у Францыю, стварыўшы так званы «баскскі ўрад у выгнанні». Супрацоўнічаў з ЦРУ па пытаннях барацьбы з камунізмам у краінах Лацінскай Амерыкі. У апошнія гады жыцця шмат займаўся грамадскай дзейнасцю, арганізаваў Міжнародны кангрэс баскскіх партый.

Памёр у Парыжы ад сардэчнага прыступу, быў пахаваны ў прыходзе царквы Сен-Жан.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Anasagasti, Iñaki, ed. Conversaciones sobre José Antonio Aguirre. Bilbao: Idatz Ekintza, 1983.