Баскская нацыяналістычная партыя

Баскская нацыяналістычная партыя (баскск.: Euzko Alderdi Jeltzalea, ісп.: Partido Nacionalista VascoEAJ-PNV) — палітычная партыя, якая дзейнічае пераважна ў Іспаніі, прасоўвае ідэалогію баскскага нацыяналізму і ідэю стварэння незалежнай альбо аўтаномнай дзяржавы баскаў. Партыя дзейнічае і на тэрыторыі Францыі, але не гуляе там прыкметнай ролі. Мае прадстаўніцтвы ў Венесуэле, Аргенціне, Мексіцы, Уругваі, Чылі, ЗША і іншых краінах з прыкметнай басконскай дыяспарай.

Баскская нацыяналістычная партыя
Выява лагатыпа
Лідар Andoni Ortuzar[d]
Заснавальнік Сабіна Арана
Дата заснавання 1895
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія Basque nationalism[d], рэгіяналізм[d], праеўрапеізм[d], хрысціянская дэмакратыя і linguistic nationalism[d]
Інтэрнацыянал
Маладзёжная арганізацыя Euzko Gaztedi[d]
Колькасць членаў 32 000
Сайт eaj-pnv.eus (баскск.)(ісп.)(фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Партыя была заснавана ў падполлі 31 ліпеня 1895 года ідэолагам баскскага нацыяналізму Сабіна Аранай; стала першай палітычнай арганізацыяй, якая выступала за нацыянальнае вызваленне баскаў. Падчас існавання Другой Іспанскай Рэспублікі ў 1936Краіна Баскаў атрымала аўтаномію, з-за чаго многія члены БНП змагаліся ў грамадзянскай вайне на баку Народнага фронту. Пры Франсіска Франка партыя знаходзілася пад забаронай, а яе лідары ў асноўным знаходзіліся ў эміграцыі, і ў падполлі з’явіліся новыя баскскія нацыяналістычныя арганізацыі, у тым ліку тыя, што выступалі пад лозунгамі ўзброенай барацьбы (як, напрыклад, ЭТА). Пасля падзення рэжыму Франка і аднаўлення аўтаноміі Краіны Баскаў узніклі новыя палітычныя арганізацыі, такія як Батасуна, «Баскская Салідарнасць» і іншыя. У выніку размежавання паміж новымі партыямі і БНП (Батасуна і «Баскская салідарнасць» занялі больш левую пазіцыю ў параўнанні з БНП), партыя стала імкнуцца да хрысціянскай дэмакратыі.

На мясцовых выбарах 1 сакавіка 2009 года партыя атрымала 30 дэпутацкіх мандатаў у 75-мясцовым парламенце Краіны Баскаў, што, аднак, упершыню за доўгі час не дазволіла ёй сфармаваць кіруючую кааліцыю ў аўтаноміі[2]. Таксама партыя была прадстаўлена 6 месцамі ў 350-мясцовай ніжняй палаце іспанскага парламента і 4 месцамі ў 264-мясцовым Сенаце. На выбарах у Еўрапарламент 2009 года БНП уваходзіла ў склад перадвыбарнай «Кааліцыі за Еўропу», звязанай з парламенцкай групай Альянсу лібералаў і дэмакратаў за Еўропу (ALDE). У кааліцыю ўвайшло некалькі партый нацыянальных меншасцяў Іспаніі, і перш за ўсё, баскаў і каталонцаў. Кааліцыя атрымала два месцы ў Еўрапарламенце, адно з якіх заняла Ісаскун Більбаа Барандзіка ад БНП[3].

Зноскі

Спасылкі

правіць