Эторэ Бастыка
Эторэ Бастыка (італ.: Ettore Bastico; 9 красавіка 1876[1][2][…], Балоння[1][3] — 2 снежня 1972[1][3][…], Рым[1][3]) — італьянскі ваенны дзеяч, удзельнік Першай сусветнай вайны, Другой італа-эфіопскай вайны, грамадзянскай вайны ў Іспаніі і Другой сусветнай вайны.
Эторэ Бастыка | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 красавіка 1876[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 снежня 1972[1][3][…] (96 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Каралеўства Італія |
Род войскаў | Каралеўская італьянская армія[d] |
Званне | генерал |
Камандаваў | Італьянскі экспедыцыйны корпус |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Балонні. Дасягнуўшы паўналецця, паступіў на службу ў армію. У 1896 годзе скончыў ваенную акадэмію ў Мадэне. У званні палкоўніка ваяваў у Першай сусветнай вайне.
У 1932—1935 гадах камандаваў 1-й дывізіяй чорнакашулечнікаў «23 сакавіка», змагаўся на Другой італа-эфіопскай вайне. Пасля ўзначаліў III корпус Каралеўскай арміі ў Эфіопіі.
Вясной 1937 года накіраваны ў Іспанію на пасаду камандуючага Італьянскага добраахвотніцкага корпуса[4]. З-за незадаволення з боку Франсіска Франка ўжо ў кастрычніку быў адкліканы ў Італію[5].
У 1939 годзе стаў сенатарам. Быў прызначаны камандзірам рэзервовай дывізіі ў раёне ракі По. У 1940 годзе стаў генерал-губернатарам архіпелага Дадэканес. З ліпеня 1941 года ўзначальваў войскі краін Восі ў Паўночнай Афрыцы.
Пасля разгрому пад Эль-Аламейнам і канчатковай страты Лівіі ў студзені 1943 года адхілены ад камандавання.
У 1945 годзе звольніўся з узброеных сіл. Прысвяціў сябе напісанню ваенна-гістарычных кніг.
Памёр у Рыме ва ўзросце 96 гадоў.
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г д е ё ж TracesOfWar Праверана 31 мая 2021.
- ↑ а б Ettore Bastico // https://pantheon.world/profile/person/Ettore_Bastico
- ↑ а б в г д е Rochat G. BASTICO, Ettore // Dizionario Biografico degli Italiani — 1988. — Vol. 34. Праверана 31 мая 2021.
- ↑ Hugh Thomas (1976). Historia de la Guerra Civil Española. Círculo de Lectores, Barcelona, pág. 7654
- ↑ Hugh Thomas (1976). Historia de la Guerra Civil Española. Círculo de Lectores, Barcelona, pág. 802