Італьянскі экспедыцыйны корпус

Італьянскі экспедыцыйны корпус, афіцыйна Корпус добраахвотніцкіх войск (італ.: Corpo Truppe Volontarie, CTV) — італьянскія экспедыцыйныя сілы, накіраваныя ўрадам Беніта Мусаліні ў Іспанію для падтрымкі генерала Франсіска Франка і іспанскіх нацыяналістаў падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Італьянскі экспедыцыйны корпус
Калона італьянскіх войскаў падчас Гвадалахарскай аперацыі.
Калона італьянскіх войскаў падчас Гвадалахарскай аперацыі.
Гады існавання снежань 1936 — красавік 1939
Краіна Каралеўства Італія
Падпарадкаванне Нацыяналістычная фракцыя (Іспанія)
Уваходзіць у Нацыянальная армія[d] і Army of the North[d]
Тып экспедыцыйная армія
Складаецца з
Колькасць 78 500 прайшло за ўвесь час
Дыслакацыя Іспанія Франкісцкая Іспанія
Удзел у Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Вядомыя камандзіры Марыа Берці, Gastone Gambara[d], Марыа Раата і Эторэ Бастыка

Гісторыя

правіць

Першыя часці італьянскага экспедыцыйнага корпуса былі адпраўлены ў Іспанію 23 снежня 1936 года. Усяго за перыяд са снежня 1936 па красавік 1939 года ў Іспанію накіравана 78 500 чалавек, з якіх 3 819 было забіта і каля 12 000 паранена. Было пастаўлена 3 400 кулямётаў, 1 400 мінамётаў, 1 800 гармат, 6 800 машын, 160 танкаў і 760 самалётаў. Агульны кошт ваеннай дапамогі Іспаніі склаў ад 6 да 8,5 мільёна лір, што аслабіла італьянскую эканоміку (ад 14 да 20% гадавога бюджэту) напярэдні Другой сусветнай вайны[1].

Камандзіры і асноўныя аперацыі

правіць
Малагская аперацыя — перамога нацыяналістаў
Гвадалахарская аперацыя — перамога рэспубліканцаў
Бітва пры Сантандэры — перамога нацыяналістаў
Арагонская аперацыя — перамога нацыяналістаў
Каталонская аперацыя — перамога нацыяналістаў

Па савецкіх даных, на пачатак сакавіка 1937 года італьянскі экспедыцыйны корпус уключаў[2]:

  1. Упраўленне корпуса (са штабам і службамі).
  2. Чатыры дывізіі:
    1. дывізія «Літорыа»
    2. 1-я валанцёрская дывізія «Божая воля»
    3. 2-я валанцёрская дывізія «Чорнае полымя»
    4. 3-я валанцёрская дывізія «Чорныя пёры».
  3. Дзве змешаныя італа-іспанскія брыгады (з якіх кожная фактычна была роўнай дывізіі).
  4. Корпусная артылерыйская група ў складзе васьмі артылерыйскіх дывізіёнаў і чатырох зенітных батарэй.
  5. Групы спецыяльных войскаў у складзе аднаго танкавага батальёна, чатырох асобных танкавых рот, роты бронемашын, мотакулемётнай роты і двух агнямётна-хімічных рот.
  6. Аўтатранспартная манеўраная група (каля 1300 аўтамашын), прызначаная для аператыўных і тактычных перакідак пяхоты і для абслугоўвання корпуснага тылу.
  7. Інжынерныя войскі (сапёрная рота, радыёрота, радыёатрад, пеленгатарны атрад).
  8. Авіяцыя (больш за 100—120 адзінак).
  9. Сем запасных пяхотных батальёнаў.

Узнагароджаныя

правіць
Узнагарода Імя Пасада Званне дата ўзнагароджання Зноскі
  Гаэтана Амароза (італ.: Gaetano Amoroso) камандзір 1-га мінамётнага батальёна дывізіі «Літорыа» маёр 1939 У Другой сусветнай камандаваў 12-м палком берсальераў
  Рэнца Бертоні (італ.: Renzo Bertoni) камандзір 1-й танкавай роты L3/35 танкавай і бронеаўтамабільнай групы лейтэнант 1938, пасмяротна Загінуў 31 сакавіка 1938.
  Ліна Дзамбрыні (італ.: Lino Zambrini) 9-ы батальён камандзір групы танкістаў (італ.: Capomanipolo Carrista) 1939, пасмяротна Загінуў 3 студзеня 1939.
  Рэната Занарда (італ.: Renato Zanardo) камандзір агнямётнай танкеткі L3/33 капрал 1938
  Сальваторэ Марыконі (італ.: Salvatore Moriconi) камандзір танкавага ўзвода малодшы лейтэнант 1938, пасмяротна Загінуў 8 красавіка 1938.
  Вальтэр Пазела (італ.: Walter Pasella) камандзір танкавага ўзвода малодшы лейтэнант 1938, пасмяротна Загінуў 26 снежня 1938.
  Паола Паладыні (італ.: Paolo Paladini) камандзір танкавага ўзвода 1-га танкавага батальёна капітан 1938, пасмяротна Загінуў 12 красавіка 1938.
  Эдаарда Пецалі (італ.: Edoardo Pezzali) камандзір танкавага ўзвода 4-га танкавага палка малодшы лейтэнант 1937, пасмяротна Загінуў 11 сакавіка 1937.
  Арэстэ Фартуна (італ.: Oreste Fortuna) камандзір танкеткі CV 3/33 «Ансальда» капітан 1937
  Луіджы Фучыя (італ.: Luigi Fuccia) Камандзір танкеткі L3/35 3-га танкавага ўзвода штурмавой танкавай групы «Firenze» малодшы лейтэнант 1937, пасмяротна Загінуў 11 сакавіка 1937.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Walker, 2003, с. 17.
  2. Самойлов, 1940, с. 21.

Літаратура

правіць
  • В. Л. Гончаров (авт.-сост.). Гражданская война в Испании. Центральный фронт и Брунетская операция. — М.: Вече, 2010. — С. 135—176. — 416 с. — ISBN 978-5-9533-5200-0.
  • Самойлов П. И. Гвадалахара (Разгром итальянского экспедиционного корпуса). — М.: Воениздат, 1940.
  • de Mesa, José Luis, El regreso de las legiones: (la ayuda militar italiana a la España nacional, 1936—1939), García Hispán, Granada:España, 1994 ISBN 84-87690-33-5
  • Leon Wyszczelski «Madryt 1936—1937» Historical Battles published by Ministry of National Defence, Warsaw 1988.
  • Walker, Ian W. Iron Hulls, Iron Hearts : Mussolini's elite armoured divisions in North Africa (англ.). — Marlborough: Crowood, 2003. — ISBN 1-86126-646-4.
  • Вячеслав Шпаковский. Они сражались за Пиренеями // Техника и вооружение, № 3. — 1998.
  • Вячеслав Шпаковский. Они сражались за Пиренеями (продолжение) // Техника и вооружение, № 4. — 1998.

Спасылкі

правіць