Малагская аперацыя

Малагская аперацыя — кульмінацыя студзеньска-лютаўскага наступленнея сумесных італьянска-нацыяналістычных сіл для захопу порта Іспанскай Рэспублікі Малагі падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Удзел мараканцаў і італьянскіх танкаў з нядаўна прыбылага італьянскага экспедыцыйнага корпуса прывёў да поўнага разгрому рэспубліканскай арміі і здачы горада.

Малагская аперацыя
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Карта-схема бітвы пры Малазе.
Карта-схема бітвы пры Малазе.
Дата з 14 студзеня па 8 лютага 1937 года
Месца Малага, Іспанія
Вынік перамога нацыяналістаў і іх саюзнікаў
Праціўнікі
Другая Іспанская Рэспубліка Рэспубліканцы Нацыяналісты
Італія
Камандуючыя
Хасэ Вільяльба Гансала Кейпа дэ Льяна,
Марыа Раата
Сілы бакоў
12 000 рэспубліканскай міліцыі[1][2]
16 адзінак артылерыі[2]
10 000 мараканцаў[3]
5000[3]-10 000 італьянцаў[4][5]
некалькі танкаў[6]

100 самалётаў[7]
3 крэйсеры[8][9]

Страты
3000-5000 загінулых[10]
3600[11]—17 000[12][13] расстраляных
130 забітых і 424 параненых італьянцаў[14]
страты нацыяналістаў невядомы

Напярэдадні аперацыі

правіць

Галоўная ўвага рэспубліканскага камандавання была звернута на цэнтральны фронт і на абарону Мадрыда. Паўднёвая армія мяцежнікаў не мела дастатковых сіл для наступлення на сталіцу і змагла арганізаваць аперацыю толькі пасля высадкі італьянскіх экспедыцыйных войскаў у паўднёвых партах Іспаніі. Аб гэтых планах рэспубліканцы мелі звесткі ўжо да пачатку студзеня, але намеры інтэрвентаў для рэспубліканскага камандавання яшчэ былі няясны.

План мяцежнікаў і інтэрвентаў — на першым этапе аперацыі авалодаць Эстэпанай, Сан-Пэдра і Марбелья, а затым правесці адначасовае наступленне на Малагу з захаду, поўначы і паўночна-усходу.

Ход баявых дзеянняў

правіць

14 студзеня нацыяналісты пачалі наступленне ўздоўж берага пры садзейнічанні флоту. З захопам Сан-Пэдра і Марбельі 17 студзеня мяцежнікі выканалі першую частку плана, пасля чаго 23 студзеня занялі Альхаму.

24 студзеня — 1 лютага актыўных дзеянняў не было.

1 лютага паўстанцы павялі наступленне з захаду. 5 лютага караблі мяцежнікаў абстралялі Малагу, знішчыўшы тэлеграфную сувязь з цэнтральным камандаваннем. 5-6 лютага наступленне на поўначы, дзе ўведзены ў бой шматлікія танкеткі і самалёты. Да вечара 6 лютага заняты горад Кальменары. Флот абстраляў аэрадром ля Малагі і знішчыў частку рэспубліканскіх самалётаў[15].

7 лютага танкі паўстанцаў падышлі ўшчыльную да горада з поўначы, флот мяцежнікаў працягваў абстрэльваць Малагу. Рэспубліканцы пачалі эвакуацыю.

8 лютага нацыяналісты працягвалі наступленне, нанёсшы галоўны ўдар з поўначы ад Кальменары і Антэкеры італьянскімі войскамі. У той жа дзень паўночная група інтэрвентаў і мяцежнікаў заняла Малагу.

Большая частка афіцэраў штаба рэспубліканскай арміі засталася ў Малазе і перайшла на бок праціўніка, аддаўшы перад гэтым панічныя загады аб паспешным адыходзе. Адыход звярнуўся ў бязладнае адступленне дэмаралізаваных войскаў.

Толькі прыбыццё з Цэнтральнага фронту інтэрнацыянальнай і адной іспанскай брыгады затрымала далейшае наступленне праціўніка[15].

Значэнне

правіць

У выніку аперацыі мяцежнікі значна скарацілі працягласць фронту і вызвалілі 15 тысяч войскаў для аперацыі на іншых участках. Для рэспубліканцаў страта тэрыторыі і берагавой паласы з портам Малага была сур’ёзным ударам.

Малагская аперацыя стала першай, у якой у масавай колькасці былі ўведзены ў бой агульнавайсковыя злучэнні рэгулярных часцей італьянскай арміі[16].

Масавыя забойствы

правіць

Грамадзянскае насельніцтва паспрабавала эвакуявацца з Малагі ў Альмерыю па прыбярэжнай дарозе, пры гэтым некалькі тысяч загінула пад абстрэламі і бамбардзіроўкамі, а выжылыя былі сустрэты ў Альмерыі варожа, паколькі там асцерагаліся помсты з боку нацыяналістаў. Тыя, што засталіся ў Малазе падвяргаліся забойствам і здзекаванням з боку паўстанцаў, у горадзе было некалькі брацкіх магіл.

Зноскі

  1. Beevor, Antony. The Battle for Spain; the Spanish Civil War, 1936-1939. Penguin Books. London. 2006. p. 200
  2. а б Thomas, Hugh. The Spanish Civil War. Penguin Books. 2001. p. 567
  3. а б Jackson, Gabriel. The Spanish Republic and the Civil War, 1931-1939. Princeton University Press. Princeton. 1967. p. 343
  4. Thomas, Hugh. The Spanish Civil War. Penguin Books. 2001. p. 566
  5. Beevor, Antony. The Battle for Spain; the Spanish Civil War 1936-1939. Penguin Books. London. 2006. p. 200
  6. Preston, Paul. The Spanish Civil War. Reaction, Revolution&Revenge. Harper Perennial. London. 2006. p. 193
  7. Thomas, Hugh. The Spanish Civil War. Penguin Books. 2006. p. 567
  8. Beevor, Antony. The Battle for Spain; the Spanish Civil War 1936-1939. Penguin Books. London. 2006. p. 201
  9. Шталь, Александр Викторович. Малые войны 1920–1930-х годов. М: ACT; СПб. Terra Fantastica, 2003. с. 257-258
  10. CNT: Monumento en memoria de las Víctimas de la Caravana de la Muerte Архівавана 15 ліпеня 2009. (ісп.)
  11. Diario Sur.. Sabemos nombres y apellidos de 3.600 fusilados en Málaga. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2013. Праверана 19 кастрычніка 2010. (ісп.)
  12. Málaga 1937, nunca más(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2009. Праверана 26 ліпеня 2018.
  13. Málaga XX, Historia de un siglo: La Segunda República y la Guerra Civil. Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2021. Праверана 26 ліпеня 2018.
  14. Thomas, Hugh. The Spanish Civil War. Penguin Books. London. 2001. p. 569
  15. а б стр. 255 Южный фронт. Малагская операция мятежников и интервентов 14 января—10 февраля 1937 г. Гражданская война и интервенция в Испании. Шталь Александр Викторович. Малые войны 1920—1930-х годов.
  16. стр. 255—256 Южный фронт. Малагская операция мятежников и интервентов 14 января—10 февраля 1937 г. Гражданская война и интервенция в Испании. Шталь Александр Викторович. Малые войны 1920—1930-х годов.

Літаратура

правіць
  • Шталь, Александр Викторович. Малые войны 1920—1930-х годов. М: ACT; СПб. Terra Fantastica, 2003. 544 с.: ил. (Военно-историч библка). Тираж 5000 экз.
  • Beevor, Antony. The Battle for Spain; the Spanish Civil War, 1936—1939. Penguin Books. London. 2006. p. 200, 201
  • Diario Sur. Sabemos nombres y apellidos de 3.600 fusilados en Málaga/ GEMA MARTÍNEZ MÁLAGA, 23 mayo 2006
  • Preston, Paul. The Spanish Civil War. Reaction, Revolution&Revenge. Harper Perennial. London. 2006. p. 193
  • Thomas, Hugh. The Spanish Civil War. Penguin Books. 2001. p. 566, 567, 569

Спасылкі

правіць