Масавае забойства на дарозе Малага—Альмерыя
Масавае забойства на дарозе Малага—Альмерыя адбылося 8 лютага 1937 года падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі пры спробе эвакуацыі мірнага насельніцтва з іспанскага горада Малага, які ў той момант кантралявалі рэспубліканцы. У выніку разгрому праўрадавай міліцыі падчас Малагскай аперацыі ў горад праніклі іспанскія нацыяналісты і злучэнні арміі фашысцкай Італіі. Не менш за 15 000 мірных жыхароў паспрабавалі эвакуявацца з абложанага горада па прыбярэжнай шашы N-340 (злучае Малагу з горадам Альмерыя). Падчас адыходу яны трапілі пад абстрэл.
Храналогія
правіць3 лютага сілы нацыяналістаў, якія надыходзілі на Малагу, натыкнуліся на супраціў рэспубліканцаў у Ронда, але задушылі яго. 6 лютага падраздзяленні італьянскага экспедыцыйнага корпуса атакавалі горад з навакольнага нагор’я, што вымусіла эвакуіраваць мірных жыхароў. 8 лютага Малага была захоплена сіламі нацыяналістаў. Артылерыя і танкі пастанцаў абстрэльвалі горад з сушы, а італьянскія і нямецкія караблі і самалёты бамбілі яго з мора і паветра.
З-за свайго геаграфічнага становішча ўздоўж паўднёвага ўзбярэжжа Міжземнага мора і гарыстых унутраных межаў (Сьера-Марэна і Кардыльера-Бетыка) горад Малага быў абмежаваны ў сродках транспарту і эвакуацыі. У выніку тысячы жыхароў засталіся безабароннымі і непадрыхтаванымі да нападаў з боку нацыяналістаў. Таму, па розных падліках, ад 15 000 да 50 000 мірных жыхароў, у асноўным старыя, жанчыны і дзеці, беглі ў бок Альмерыі. Яна знаходзілася амаль на 200 км на паўночны ўсход па галоўнай прыбярэжнай магістралі, дарозе N-340 (la carretera N-340).
Паколькі шаша знаходзілася пад прамым абстрэлам, а таксама пастаянна падвяргалася бамбардзіроўкам, каля 3000—5000 мірных жыхароў загінулі па шляху ў Альмерыю.
Тыя, хто выжыў і дабраўся да Альмерыі, былі сустрэты гараджанамі непрыязна, паколькі яны асцерагаліся надыходзячых нацыяналістаў (хоць гораду ўдалося пратрымацца да самага канца вайны). Людзі, што адмовіліся эвакуіравацца з Малагі (прыкладна 4000 чалавек), часта падвяргаліся бяссудным забойствам або згвалтаванням. Адна з брацкіх магіл пацярпелых жыхароў горада захавалася на могілках Сан-Рафаэль[1].
Памяць
правіцьЗабойства грамадзянскіх асоб на дарозе Малага—Альмерыя служыць змрочным напамінам аб палітычных, эканамічных, сацыяльных і рэлігійных хваляваннях, якія ахапілі Іспанію ў XX стагоддзі.
У 2005 годзе ў Торэ-дэль-Мар (прыкладна на паўдарогі паміж Малагай і Альмерыей) была здзейснена памінальная служба ў памяць пра ахвяраў масавага забойства. З таго часу стала традыцыяй штогод 7 лютага ўскладаць вянок у памяць аб загінулых.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Link label(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2015. Праверана 28 лістапада 2022.
Літаратура
правіць- Muñoz, Pedro M., y Marcelino C. Marcos. «La estructura del Estado y la vida política». España: Ayer y Hoy. Upper Saddle River, NJ: Pearson/Prentice Hall, 2010. 204—223.
- Hernández, Javier. «El Blog De Los Kroquetas.» Weblog post. El Blog De Los Kroquetas. N.p., 28 Jan. 2010. Web. 20 Oct. 2013.
- Geoff, Billett. «Geoffreybillett : Photography.» Geoffrey Billett Documentary Photography. N.p., 24 Sept. 2011. Web. 20 Oct. 2013.