Марыа Раата
Марыа Раата (італ.: Mario Roatta; 2 лютага 1887, Модэна — 7 студзеня 1968, Рым) — італьянскі ваенны дзеяч, адзін з ініцыятараў ваенных злачынстваў італьянскіх войск у Югаславіі супраць славенцаў[2][3].
Марыа Раата | |
---|---|
італ.: Mario Roatta | |
Дата нараджэння | 2 лютага 1887[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 студзеня 1968[1] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Званне | генерал |
Камандаваў | Італьянскі экспедыцыйны корпус |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіць14 верасня 1906 года скончыў Ваенную акадэмію Мадэны і атрымаў званне малодшага лейтэнанта пяхоты.
У званні штаб-афіцэра ўдзельнічаў у Першай сусветнай вайне. Пасля вайны быў італьянскім ваенным аташэ ў Варшаве, Хельсінкі, Рызе і Таліне, камандаваў 84-м пяхотным палком «Венецыя», з 1934 па 1936 гады ўзначальваў фашысцкую разведвальную службу.
У гады грамадзянскай вайны ў Іспаніі камандаваў на баку фалангістаў італьянскім экспедыцыйным корпусам (са снежня 1936 года). У пачатку 1937 года ўдзельнічаў у пераможнай Малагскай аперацыі, аднак у Гвадалахарскай аперацыі пацярпеў няўдачу і быў адхілены ад камандавання (працягнуў камандаванне дывізіяй «Флечас»).
Увайшоў у Арганізацыю выяўлення і падаўлення антыфашызму. Нягледзячы на тое, што ён не быў фармальным кіраўніком арганізацыі, Раата быў датычны да многіх злачынстваў. У 1939 годзе генерал на працягу некалькіх месяцаў працаваў італьянскім ваенным аташэ ў Берліне, а затым стаў намеснікам начальніка Генеральнага штаба сухапутных войск. У сакавіку 1941, падпарадкоўваючыся маршалу Радольфа Грацыяні, увёў італьянскія войскі ў Югаславію. Са студзеня 1942 года ён камандаваў 2-й італьянскай арміяй у Славеніі і Харватыі.
Раата камандаваў італьянскімі войскамі (пераважна 6-й арміяй) у шэрагу аперацый, уключаючы бітву на Нярэтве; таксама яму даручылі абарону Рыма ў 1943 годзе[4]. Працягваў праводзіць рэпрэсіі супраць антыфашыстаў[5][6].
У пасляваенны час хаваўся ў Іспаніі[3]. Вярнуўся на радзіму незадоўга да сваёй смерці.
Ваенныя злачынствы
правіцьРаата стаў адным з арганізатараў генацыду славенцаў у Другой сусветнай, выконваючы загады Беніта Мусаліні па «знішчэнні 500 тысяч славенскіх і харвацкіх варвараў у імя жыццяў 50 тысяч італьянцаў»[7][8].
Генерал асабіста падпісаў «Цыркуляр 3C», які фактычна дазваляў італьянскім салдатам здзяйсняць любыя дзеянні (нават супрацьпраўныя) супраць грамадзянскага насельніцтва акупаванай Славеніі[9][10]. Пры дапамозе нямецкай паліцыі італьянцы пачалі этнічныя чысткі на ўсёй акупаванай тэрыторыі[11]: пакаранні смерцю, захопы ў закладнікі, масавыя забойствы, ссылкі ў канцлагеры, спальванні вёсак. Загады прадпісвалася выконваць цалкам і не выяўляючы да каго-небудзь міласэрнасці[12], каб новыя тэрыторыі былі заселеныя італьянскімі каланістамі[13].
Ахвярамі бязмежжа з боку падначаленых Рааты сталі і харваты ў шэрагу рэгіёнаў[14].
Пры гэтым Раата свядома сабатаваў загад аб выдачы яўрэйскіх бежанцаў немцамі 1942 года[15][16]. 17 лістапада 1942 года пасля сустрэчы з Мусаліні ён адмяніў рашэнне аб выдачы. Усе яўрэйскія ўцекачы былі інтэрнаваныя ў агульны лагер і заставаліся пад аховай італьянскай арміі. Тым самым яны былі выратаваны ад знішчэння[17].
Крыніцы
правіць- ↑ а б Mario Roatta // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Italy's bloody secret, written by Rory Carroll, Education, The Guardian, June 2001
- ↑ а б Effie Pedaliu (2004) Britain and the 'Hand-over' of Italian War Criminals to Yugoslavia, 1945-48. Journal of Contemporary History. Vol. 39, No. 4, Special Issue: Collective Memory, pp. 503-529 (JStor.org preview)
- ↑ General der Fallschirmptruppe Hermann-Bernhard Ramcke(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2011. Праверана 24 снежня 2013.
- ↑ "ITALY: A Duke Departs". Time. 1945-04-23. Архівавана з арыгінала 2011-12-21. Праверана 2010-05-12.
- ↑ "Foreign News: Trial of Errors". Time. 1945-03-12. Архівавана з арыгінала 2011-12-21. Праверана 2010-05-12.
- ↑ Verginella, Marta. Antislavizmo, rassizmo di frontiera? // Aut aut. — 2011. — ISBN 978-88-6576-106-9.
- ↑ Santarelli, Enzo. Scritti politici: di Benito Mussolini; Introduzione e cura di Enzo Santarelli. — 1979. — С. 196.
- ↑ James H. Burgwyn: "General Roatta's war against the partisans in Yugoslavia: 1942", Journal of Modern Italian Studies, Volume 9, Number 3, September 2004, pp. 314-329(16), link by IngentaConnect . Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2013. Праверана 24 снежня 2013.
- ↑ Giuseppe Piemontese (1946): Twenty-nine months of Italian occupation of the Province of Ljubljana. On page 3. Book also quoted in: Ballinger, P. (2002), p.138
- ↑ Ballinger, P. (2002). History in exile: memory and identity at the borders of the Balkans. Princeton University Press. ISBN 0-691-08697-4 . Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2015. Праверана 2 кастрычніка 2017.
- ↑ Giuseppe Piemontese (1946): Twenty-nine months of Italian occupation of the Province of Ljubljana
- ↑ Steinberg, Jonathan (2002) All Or Nothing: The Axis and the Holocaust, 1941-1943, Routledge, ISBN 0-415-29069-4, p.34
- ↑ Priopćenje BR. 7 Državne komisije za utvrđivanje zločina okupatora i njihovih pomagača Архівавана 25 снежня 2013. (сербахарв.)
- ↑ Chip Berlet.. Old Nazis, the New Right, and the Republican Party (англ.). publiceye.org (4 кастрычніка 1992). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2012. Праверана 2 студзеня 2012.
- ↑ Nora Levin. The holocaust: the destruction of European Jewry, 1933—1945. — New York: The Schocken Books, 1973. — P. 514—517. Архивированная копия . Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2008. Праверана 23 студзеня 2014.
- ↑ Беркович Е. М. Банальность добра, или Как итальянские фашисты спасали евреев. Часть 1 // Заметки по еврейской истории : интернет-журнал. — 31 декабря 2002 года. — Вып. 1.
Літаратура
правіць- Burgwyn, H. James (2004). "General's Roatta War against the Partisans in Yugoslavia: 1942". Journal of Modern Italian Studies 9 (3): 314–329. doi:10.1080/1354571042000254746.
- Cohen, Philip J. (1996). Serbia's Secret War: Propaganda and the Deceit of History. College Station: Texas A&M University Press. ISBN 978-0-89096-760-7.
- Heiber, Helmut; Glantz, David M. (2005). Hitler and His Generals: Military Conferences 1942–1945. New York: Enigma Books. ISBN 978-1-929631-09-4.
- Hoare, Marko Attila (2006). Genocide and Resistance in Hitler's Bosnia: The Partisans and the Chetniks. Oxford: Oxford University Press. ISBN 978-0-19-726380-8.
- Milazzo, Matteo J. (1975). The Chetnik Movement & the Yugoslav Resistance. Baltimore: Johns Hopkins University Press. ISBN 978-0-8018-1589-8.
- Pavlowitch, Stevan K. (2007). Hitler's New Disorder: The Second World War in Yugoslavia. New York: Columbia University Press. ISBN 978-1-85065-895-5.
- Pedaliu, Effie G. H. (October 2004). "Britain and the 'Hand-over' of Italian War Criminals to Yugoslavia, 1945–48". Journal of Contemporary History 39 (4): 503–529. doi:10.1177/0022009404046752.
- Ramet, Sabrina P. (2006). The Three Yugoslavias: State-Building and Legitimation, 1918–2005. Bloomington: Indiana University Press. ISBN 978-0-253-34656-8.
- Rodogno, Davide (2006). Fascism's European Empire: Italian Occupation during the Second World War. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 978-0-521-84515-1.
- Steinberg, Jonathan (2002). All or Nothing: The Axis and the Holocaust, 1941–1943. London: Routledge. ISBN 978-0-415-29069-2.
- Sullivan, Brian R. (October 1995). "Fascist Italy's Military Involvement in the Spanish Civil War". The Journal of Military History 59 (4): 697–727.
- Tomasevich, Jozo (1975). War and Revolution in Yugoslavia, 1941–1945: The Chetniks. Stanford: Stanford University Press. ISBN 978-0-8047-0857-9.
- Tomasevich, Jozo (2001). War and Revolution in Yugoslavia, 1941–1945: Occupation and Collaboration. Stanford: Stanford University Press. ISBN 978-0-8047-3615-2.