Радольфа Грацыяні
Радольфа Грацыяні (італ.: Rodolfo Graziani; 11 жніўня 1882 — 11 студзеня 1955) — італьянскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, маршал Італіі (1936 год); займаў шэраг дзяржаўных пасад у каланіяльных уладаннях Італіі, удзельнік Паўночнаафрыканскай кампаніі, у 1943—1945 гадах — ваенны міністр Італьянскай сацыяльнай рэспублікі.
Радольфа Грацыяні | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
італ.: Rodolfo Graziani | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Бадолья П'етра | ||||||
Пераемнік | Амадэй Савойскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Італа Бальба | ||||||
Пераемнік | Італа Гарыбольдзі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Маўрыцыа Рава | ||||||
Пераемнік | Рубен Дэ Анджэла | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
Нараджэнне |
11 жніўня 1882 Філеціна, Італія |
||||||
Смерць |
11 студзеня 1955 (72 гады) Рым, Італія |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | італ.: Rodolfo Graziani | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы |
1905—1941 1943—1945 |
||||||
Прыналежнасць | |||||||
Род войскаў | Каралеўская італьянская армія[d] і National Republican Army[d] | ||||||
Званне | Маршал | ||||||
Камандаваў |
10-я армія Армейская група «Лігурыя» |
||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ гады Першай сусветнай вайны служыў у Эрытрэі і Лівіі, у 1919 годзе — у Македоніі, затым да 1927 года — у Трыпалітаніі. У 1930—1934 гадах быў віцэ-губернатарам Кірэнаікі, у 1935 годзе — губернатарам Італьянскага Самалі.
У Абісінскай кампаніі (1935—1936) камандаваў Паўднёвай арміяй, пасля пераможнага завяршэння вайны стаў маршалам і маркізам Негелі, у 1936—1937 гадах займаў пасаду віцэ-караля Эфіопіі, кіраваў канчатковым здушэннем супраціўлення эфіопскай арміі, выкарыстоўваў пры гэтым хімічную зброю і надзвычай люты тэрор.
У 1939—1940 гадах — начальнік штаба Сухапутных войскаў, з чэрвеня 1940 года (пасля ўступлення Італіі ў Другую сусветную вайну) — галоўнакамандуючы войскамі ў Паўночнай Афрыцы. Пасля паражэння ля Мерса-Матрух і адступлення да Эль-Агейлы ў лютым 1941 года адхілены ад камандавання, звольнены ў адстаўку і адданы пад суд.
У 1943—1945 гадах быў ваенным міністрам урада Італьянскай сацыяльнай рэспублікі, у 1944—1945 адначасова камандаваў арміяй «Лігурыя». У красавіку 1945 года ўзяты ў палон партызанамі, у 1950 годзе прысуджаны да 19 гадоў турмы, але неўзабаве амніставаны.
З 1952 года — ганаровы старшыня італьянскага неафашысцкага руху.
Зноскі
Літаратура
правіць- Чиано Галеаццо Дневник фашиста. 1939—1943. — М.: Издательство «Плацъ», Серия «Первоисточники новейшей истории», 2010. — 676 с. ISBN 978-5-903514-02-1
- Залесский К. А. Кто был кто во Второй мировой войне. Союзники Германии. — М.: АСТ, 2004. — Т. 2. — 492 с. — ISBN 5-271-07619-9
- Гордиенко А. Н. Командиры Второй мировой войны. Т. 2. — Мн., 1998. ISBN 985-437-627-3
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Радольфа Грацыяні
- Біяграфія Радольфа Грацыяні на сайце «Хронас»