Маршал Італіі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
Маршал Італіі (італ.: Maresciallo d'Italia) — вышэйшае воінскае званне Італіі (1924—1938) і другое воінскае званне, пасля Першага маршала Імперыі (1938—1946).
Гісторыя
правіцьЗванне ўсталявана Беніта Мусаліні ў 1924 годзе для заахвочвання генералаў Луіджы Кадорна і Арманда Дыяса, якія камандавалі Каралеўскімі Узброенымі сіламі ў Першую сусветную вайну.
У далейшым, з 1926 года, званне было прысвоена іншым камандуючым за заслугі падчас войнаў.
Адначасова, былі ўсталяваны званні Вялікага адмірала (італ.: grande ammiraglio) і Маршала авіяцыі (італ.: maresciallo dell'aria)
У 1938 годзе было ўсталявана больш высокае воінскае званне Першага маршала Імперыі.
Спіс Маршалаў Італіі
правіцьУ дужках дадзена дата прысваення звання.
- Луіджы Кадорна (4 лістапада 1924 года)
- Арманда Дыяз (4 лістапада 1924 года)
- Энрыка Кавілья (25 чэрвеня 1926 года)
- Эмануіл Філіберт д’Аоста (25 чэрвеня 1926 года)
- П’етра Бадолья (25 чэрвеня 1926 года)
- Гаэтана Джардзіна (25 чэрвеня 1926 года)
- Джуліельма Пекоры-Джыральдзі (25 чэрвеня 1926 года)
- Эміліа дэ Бона (16 лістапада 1935 года)
- Радольфа Грацыяні (9 мая 1936 года)
- Уга Кавальера (1 ліпеня 1942 года)
- Эторэ Бастыка (12 жніўня 1942 года)
- Умберта II Савойскі (29 кастрычніка 1942 года)
- Джавані Месэ (12 мая 1943 года)
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- Спіс Маршалаў Італіі Архівавана 22 чэрвеня 2006. (фр.)
- Знакі адрознення Маршала Італіі на сайце Арміі Італіі Архівавана 23 снежня 2007. (італ.)