Гвадалахарская аперацыя
Гвадалахарская аперацыя — адна з найбуйнейшых аперацый грамадзянскай вайны ў Іспаніі. З’яўлялася чацвёртай спробай нацыяналістаў генерала Франсіска Франка і яго замежных саюзнікаў захапіць сталіцу краіны горад Мадрыд.
Гвадалахарская аперацыя | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі | |||
| |||
Дата | 8—20 сакавіка 1937 | ||
Месца | раён Гвалдахары | ||
Вынік | перамога рэспубліканцаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Перадгісторыя
правіцьСпробы прыхільнікаў Франка завалодаць Мадрыдам пачаліся яшчэ ў кастрычніку 1936 года. Падчас восеньскіх баёў сілы паўстанцаў пацярпелі няўдачу. У канцы снежня і пачатку студзеня ў ходзе т.зв. «Туманнай бітвы» ажыццёўлена паўторная спроба ўзяць сталіцу, але і яна завяршылася безвынікова. У лютым 1937 года армія Франка ўдарыла ў раёне ракі Харама, з мэтай перакрыць дарогу на Валенсію і акружыць Мадрыд. Гэта аперацыя таксама правалілася.
Планы і сілы
правіцьПасля Харамы пачалася падрыхтоўка новага наступлення на Мадрыд. Вырашальная роля ў аперацыі адводзілася італьянскім войскам, якія мелі задачу раптоўным ударам уздоўж аўтастрады Сарагоса — Мадрыд праз Гвадалахару прарвацца да сталіцы. Італьянскі корпус (да 40 000 байцоў, каля 200 гармат, 120 танкаў і 90 самалётаў) пад камандаваннем генерала Марыа Раата засяродзіўся ў раёне Сігуэнсы ў складзе двух пяхотных і двух мотамеханізаваных дывізій. Гвадалахарскі кірунак абараняла 12-я пяхотная дывізія рэспубліканцаў (да 10 000 байцоў пры 22 гарматах).
Раата ставіў задачу ў першы ж дзень авалодаць гарадамі Трыхуэкэ, Брыуэга і Тарыха, а праз 4 дня ўвайсці ў Мадрыд.
Баявыя дзеянні
правіцьРаніцай 8 сакавіка 2-я італьянская пяхотная дывізія, узмоцненая 2 атрадамі замежнага легіёна, пачала наступленне на ўчастку Мірабуэна-Лас-Інвьернас. Аднак італьянцам з вялікімі стратамі ўдалося толькі 9 сакавіка заняць Брыуэгу і 10 сакавіка — Трыхуэкэ. Рэспубліканскае камандаванне падцягнула дывізіі Лістэра, Галана, Нанэці і часці 11-й і 12-й інтэрнацыянальных брыгад пад камандаваннем генерала Лукача (Матэ Залка). У ходзе баявых дзеянняў непасрэдна была задзейнічана 1-я бранятанкавая брыгада Рэспублікі, касцяк якой склалі байцы 4-й механізаванай брыгады з Бабруйска[1]. 13 сакавіка дывізія Лістэра нанесла контрудар і заняла Трыхуэкэ. 18 сакавіка ўдарная група генерала Лукача перайшла ў контрнаступленне і авалодала Брыуэгай. 19—20 сакавіка рэспубліканскія войскі пераследавалі разгромленыя часці італьянскага корпуса, якія адышлі на Сігуэнсу, дзе іх змянілі франкісцкія войскі.
Страты
правіцьІтальянцы і франкісты за час баёў панеслі істотныя страты, у тым ліку каля 3 000 забітых, каля 4 000 параненых, 800 палонных, больш за 2000 вінтовак, 51 гармат, 400 кулямётаў, 45 танкетак, 12 самалётаў. Рэспубліканцы страцілі 208 забітымі, 3430 параненымі, 1855 хворымі і 230 палоннымі; 2 самалёты, 7 танкаў (з іх 4 пры адыходзе італьянцаў былі ўзяты рэспубліканцамі назад), 5 гармат, каля 20 кулямётаў і 500 вінтовак. Страты ва ўзбраенні і палоннымі падаюць амаль выключна на першыя два дні аперацыі, калі італьянцам былі супрацьпастаўлены толькі маластойкія брыгады 12-й дывізіі.
Зноскі
- ↑ Ирина Воронкова. Первая схватка с фашизмом // Беларуская думка : журнал. — 2016. — № 6. — С. 82—89.
Літаратура
правіць- Самойлов П.И. Гвадалахара (Разгром итальянского экспедиционного корпуса). — М.: Воениздат, 1940.